Вячэрнія канцэрты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь ў Чырвоным касцёле – гэта заўсёды выдатныя музычныя падзеі. Праграмы канцэртаў прызначаны ўсім аматарам музычнага мастацтва. Урачыстае і ўзнеслае гучанне чалавечага голасу і “караля інструментаў” аргана ў асобай акустыцы касцёла ніколі не пакідае абыякавымі слухачоў, находзячы шлях да кожнай душы.
25 лістапада а 20-й гадзіне Дзяржаўны камерны хор пачынае традыцыйныя канцэрты новай програмай арганнай і вакальнай музыкі, у якой прагучаць шадэўры сусветнага музычнага мастацтва.
Акрамя твораў для аргана-сола ўпершыню публіцы будзе прадстаўлена музыка для арганнага дуэта ў выкананні Варвары Царук і Юры Габруся.
Салісты хору Арына Аляксеева (сапрана), Кацярына Крашчук (меца-сапрана), Дзяніса Іваноў (барытон), а таксама мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Наталля Міхайлава (сапрана) выканаюць найбольш знакамітыя арыі і вакальныя ансамблі ў суправаджэнні аргана.
Прыемным падарункам слухачам стане прэм’ернае выкананне ў чырвоным касцёле твораў для віяланчэлі і аргана, а таксама валторны з арганам (Паліна Фарасцяная – віяланчэль, Іван Фарасцяный – валторна, Варвара Царук – арган).
У праграме: творы Л.Бетховена, Дж.Пергалезі, Г.Ф.Генделя, І. Пахельбеля, Дж.Расіні.
Мастацкі кіраўнік– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.
Арына Аляксеева валодае цудоўным лірычным сапрана. Мяккі тэмбр і шырокі дыяпазон дазваляюць ёй выконваць творы ва ўсіх жанрах – ад духоўнай музыкі да джазу.
Кацярына Крашчук уладальніца дужага, насычанага мецца-сапрана. Яе спеў вылучаецца мяккасцю, эмацыянальнасцю і пранікнённасцю.
Дзяніс Іваноў валодае барытонам з шырокім дыяпазонам і мяккім тэмбрам, выдатна развітым пачуццём ансамбля і рытму. Тонкі слых, выдатны артыстызм і выбітныя вакальныя дадзеныя дазваляюць яму з лёгкасцю спраўляцца з самымі складанымі вакальнымі партыямі.
Юры Габрусь (арган) навучаўся ў Акадэміі музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэту ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган) і д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). Удзельнік міжнародных конкурсаў і майстаркласаў. Сярод яго настаўнікаў такія знакамітыя выканаўцы як Т. Копман (Нідэрланды) і Х. Фогель (Германія).
Варвара Царук (арган) навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе аргану дацэнта, кандыдата мастацтвазнаўства Ўл.В. Неўдаха, прымала ўдзел у майстаркласах, Акадэміі старадаўняй музыкі ў Аўстрыі, ІІ Арганных асамблеях у Латвіі, Міжнародный арганай акадэміі ў Германіі.
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці “Музыказнаўства”.
Паліна Фарасцяная (віяланчэль) скончыла Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных (г. Масква) па класу віяланчэлі і магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Іван Фарасцяный (валторна) навучаўся ў Маскоўскім дзяржаўным музычным інстітуце імя А.Г. Шнітке па класу валторны, а затым магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Квіткі можна набыць у касах філармоніі і непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрту. Кошт – 5 рублёў.
1. Г.Ф. Гендэль Сюіта для валторны і аргана
2. Дж.Б. Пергалезі “Stabat mater: Duett”
3. Д. Ляйдынг Прэлюдыя для аргана C-dur
4. А. Кальдара “Sebben crudele”
5. Дж.Б. Пергалезі “Stabat mater: Aria”
6. Л. Бетховен “Adagio для флейтовага гадзінніка” (арганны дуэт)
7. І.С. Бах Прэлюдыя для аргана c-moll
8. C. Манюшка “Domine, ne in furore Duo”
9. І.С. Бах Трыасаната для віяланчэлі і аргана d-moll: 1 ч.
10. Г. Меркель Саната для арганнага дуэта №1 d-moll: 2 ч.
11. Дж. Расіні Маленька святочная меса: Qui tollis
12. С. Франк дуэт Panis angelicus