Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Дзяржаўны камерны хор запрашае: Вячэрнія канцэрты арганнай і вакальнай музыкі

Дата: 09.12.2017 пачатак у 20:00
Катэгорыя: Арган

Вячэрнія канцэрты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь ў Чырвоным касцёле – гэта заўсёды выдатныя музычныя падзеі. Праграмы канцэртаў прызначаны ўсім аматарам музычнага мастацтва. Урачыстае і ўзнеслае гучанне чалавечага голасу і “караля інструментаў” аргана ў асобай акустыцы касцёла ніколі не пакідае абыякавымі слухачоў, находзячы шлях да кожнай душы.

9 снежня а 20-й гадзіне салісты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусі – Юры Габрусь (арган) і Кацярына Крашчук (меца-сапрана) – маюць прадставіць паважаным слухачам праграму з найлепшых старонак арганнай і вакальнай музыкі. У выкананні ансамбля прагучаць найяскравейшыя арыі Г.Ф. Гендэля, Дж.Б. Пэргалезі, А. Страдэллы і інш.

Арганная музыка будзе прадстаўленая вядомымі творамі кампазітараў-арганістаў розных эпох і ахопіць пьесы ад экспрэсіўнага паўночна-нямецкага барока да эфектнага стылю французскай музыкі, напісанай спецыяльна для сімфанічных арганаў.

Кульмінацыяй канцэрту стане музыка найвялікшага Іагана Сэбастыяна Баха, якая з’яўляецца адмысловай вяршыняй рэпертуара арганістаў і ніколі не страціць сваёй духоўнай моцы ўздзеяньня на слухачоў.

Праграма:

1. Ш.-М. ВІДОР: Allegro з Сімфоніі для аргана сола № 6 соль мінор, ор. 42/2

2. С. ФРАНК: “Panis Angelicus”

3. Д. БУКСТЭХУДЭ: Таката рэ мінор, BuxWV 155

4. Дж.Б. ПЕРГАЛЕЗІ: “Fac ut portem” (з кантаты “Stabat Mater”)

5. Г.Д. ЛЯЙДЫНГ: Прэлюдыя до мажор

6. Г.Ф. ГЕНДЭЛЬ: Арыя Іолы з оперы “Геракл”

7. І.С. БАХ: Прэлюдыя і фуга сі мінор, BWV 544

8. Г.Ф. ГЕНДЭЛЬ: “Dignare” (з араторыі “Te Deum”)

9. І.С. БАХ (або І.Л. Крэбс): Харальная прэлюдыя “Wir glauben all’ an einen Gott”, BWV 740

10. А. СТРАДЭЛА: “Pieta, Signore”

11. Дж. ТАЛБЭН-БОЛ: Варыяцыі на тэму Паганіні для педалі сола

Юры Габрусь скончыў Акадэмію музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргану ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з’яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). У вучэбныя гады Юры актыўна канцэртаваў у Швецыі і Германіі. З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з’яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстаркласах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя-Канада), А. Бундэман (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германія), Э. М. Белоцці (Італія-ЗША). У цяперашні час Юры працуе ў Заслужаным калектыве Рэспублікі Беларусь Дзяржаўным камерным хоры Рэспублікі Беларусь, рэгулярна выступаючы ў якасці арганіста-акампаніятара, а таксама з’яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава.

Юры чэрпае натхненне ў шырокім спектры арганнага рэпертуара, які сягае ад сярэднявечнай арганнай музыкі, накшталт пьесаў Робэртсбрыджскага Кодэксу або Кодэкса з Фаэнца, да сучаснай музыкі. Але ягоныя прынцыповыя інтарэсы палягаюць у сферах французскай класічнай арганнай музыкі, нямецкіх кампазітараў “галантнага стылю” (І.Л. Крэбс, І.Х. Кітэль, Г.А. Гаміліюс, К.Ф.Э. Бах); музыкі І.С. Баха і творах сумнеўнай атрыбуцыі, што яму былі прыпісаныя; арганнай музыкі “нованямецкай школы” (Ф. Ліст, Ю. Ройбке); арганнай музыкі М. Рэгера, Л. Вьерна; арганнай музыкі краін Балтыі (Латвія, Эстонія).

Кацярына Крашчук скончыла Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя. М.І. Глінкі па спецыяльнасці артыст акадэмічнага ансамбля і хору. На цяперашні час яна вядучая салістка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, якой ўласцівыя яркая творчая індывідуальнасць, валоданне вялікім, насычаным меца-сапрана шырокага дыяпазону. Кацярына – дасведчаная, музычна адораная ад прыроды эмацыйная артыстка, яе манеры выканання ўласцівыя дакладнасць інтанацыі, рытмічная акуратнасць.

У рэпертуары Кацярыны творы І.С. Баха, Дж.Б. Пергалезі, В.А. Моцарта, А.Страдэлы, Дж.Каччыні, Э.Грыга, П.Чайкоўскага, Г.Свірыдава, А.Атрашкевіч і інш. Спявачка выступае ў якасці салісткі ў фестывальных праграмах хору.

Дзяржаўны камерны хор запрашае: Вячэрнія канцэрты арганнай і вакальнай музыкі