Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Феерверк навагодніх мелодый”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 29.12.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка
У праграме:

музыка і песні з любімых кінастужак, калядныя мелодыі, якія нязменна суправаджаюць нас у навагоднія вечары

Новы год хутка ўступіць у свае правы! Шмат хто з нас не адмаўляе сабе ў задавальненні адзначыць стары год візітам у канцэртную залу. У праграме – музыка і песні з любімых кінастужак “Іронія лёсу, ці З добрым парам!”, “Каўказская палонная”, “Іван Васільевіч змяняе прафесію”, “Карнавальная ноч”, калядныя і навагоднія мелодыі, якія нязменна суправаджаюць нас у навагоднія вечары… Тыя, хто спыніць свой выбар на канцэрце “Феерверк навагодніх мелодый” у Белдзяржфілармоніі, атрымаюць у падарунак порцыю выдатнага настрою і цудоўны букет любімых мелодый у выкананні саліста аркестра, знакамітага барытона беларускай эстраднай сцэны, лаўрэата міжнародных конкурсаў Ігара Задарожнага, чыё імя гарантуе знак якасці. Песні з рэпертуару знакамітага ансамбля “АВВА”, Глорыі Гейнар, Радмілы Караклаіч па-новаму загучаць у выкананні ўжо ўпадабанай гледачам салісткі аркестра Анастасіі Рачыцкай.

Адной з галоўных вартасцяў канцэрта будзе жывы гук. Усе творы прагучаць у акампанеменце пышнага аркестра, які за апошнія гады ўвайшоў у топ самых папулярных, запатрабаваных і любімых беларускім гледачом калектываў. Гэта – Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча.

Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.

Назва праекта – “Феерверк навагодніх мелодый” – будзе падтрымана не толькі калейдаскопам феерычных музычных нумароў, але і ўдзелам у канцэрце ансамбля танца “Чабарок” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік – Наталля Дзягель).

Запрашаем усіх ахвотнікаў сустрэць Новы год 29 снежня 2023 года разам з намі!

 

«Фейерверк новогодних мелодий»: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича