Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Годвін Луіс (ЗША)

Дата: 09.09.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз

Годвін Луіс — амерыканскі альт-саксафаніст. Нарадзіўся ў нью-ёркскім Гарлеме, дзяцінства і юнацкасць правёў у Порт-А-Прэнсе і Брыджпарце, дзе пачаў граць на саксафоне ва ўзросце 9 гадоў. Музычную адукацыю атрымаў у коледжы Берклі ў Бостане. У чэрвені 2003 года Годвін становіцца ўладальнікам Grace Norton Dudley Music Scholarship, што дало магчымасць атрымаць поўную стыпендыю на навучанне ва ўсякай установе ЗША. Пасля гэтага ён паступае ў прэстыжны Thelonious Monk Jazz Institute, які скончыў у 2011 годзе.

Пад канец навучання ён стаў шостым выпускніком, які трапіў у праект Універсітэта Лаёлы ў Новым Арлеане пад кіраўніцтвам выкладчыка Terence Oliver Blanchard (трубач, кампазітар). Годвін і яго калегі навострывалі выканальніцкае майстэрства, навыкі кампазітара і педагога. Група насіла гуманітарны характар, давала канцэрты і майстар-класы па ўсім свеце, ад Італіі да Кітая, ад Канады да Чылі. Музыканты імкнуліся развіць міжкультурнае паразуменне, знаёмячы сваіх слухачоў з мастацтвам карэнных народаў розных краін свету. Годвін працаваў штатным выкладчыкам у некалькіх творчых летніках для дзяцей і падлеткаў, у тым ліку: Louis “Satchmo” Armstrong Camp, New Orleans Center for Creative Arts Camp і Greater New Orleans Youth Orchestra Summer Music Camp & Festival.

За гады навучання Луіс выступаў на адной сцэне з Steve Coleman, Dee Dee Bridgewater, Clark Terry, Ron Carter, Jack de Johnette, James Heath, Barry Doyle Harri, David Baker, Emelin Michel, Danilo Pérez, John Scofield, Jeff “Tain” Watts, Herbie Hancock, John Patitucci, Richard Dennis “Dick” Oatts, Jason Moran, Nicholas Payton і іншымі. Музыкант актыўна гастраляваў і браў удзел у студыйных запісах легендарнага бостанскага калектыву The Either/Orchestra, у якім граў знакаміты эфіёпскі квартэт Mulatu Astatke, Mahmoud Ahmed, Gethachu Mercurya і Alemayehu Eshete.

Годвін — уладальнік прэміі Элвіна Джонса. Атрымаўшы яе, ён займеў магчымасць выступаць на самых вядомых фэстах па ўсім свеце. У яго актыве ўдзел у нью-ёркскім JVC Jazz Festival і Blue Note Jazz Festival, каліфарнійскім Monterey Jazz Festival і San Jose Jazz Festival, Steelpan Jazz Festival (Трынідад і Табага), французскім Nancy Jazz Pulsation, ArtSpring Performing Arts Center (Брытанская Калумбія), сіэтлскім Sky Church – Experience Music Project, портлендскім LV’s Uptown.

Вясной 2011 года Годвін і яго калегі з Thelonious Monk Institute запісалі кружэлку “Side”. Яна складаецца з дванаццаці арыгінальных кампазіцый, па 2 ад кожнага з удзельнікаў калектыву, пададзенага Годвінам (альт-саксафон), Білі Басам (труба), Мэтам Марантцам (тэнар-саксафон), Віктарам Гульдам (клавішныя), Хогай Хуангам (бас-гітара), Нікаласам Фалькам (ударныя).

http://godwinlouis.com/

Godwin Louis Quartet (США)