Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна

Дата: 12.01.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Зноў, як і шмат гадоў запар, 12 студзеня 2022 года ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца традыцыйны для першых пост-навагодніх дзён “Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна”. Для ўсіх паклоннікаў гэтага выдатнага музыканта і створанага ім легендарнага ВІА “Песняры” 12 студзеня – тая самая дата, пра якую можна з упэўненасцю сказаць: месца сустрэчы змяніць нельга! Бо дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна – выдатная нагода сабрацца ў Белдзяржфілармоніі ў коле сяброў і прыхільнікаў Уладзіміра Мулявіна, ўспомніць гэтага вялікага музыканта і паслухаць лепшыя песні “Песняроў”. Сёлета вечарына ў гонар Уладзіміра Мулявіна пройдзе ў фармаце джэм-сэйшна, і ў ёй прымуць удзел вядомыя ў рэспубліцы рок-гурты і выканаўцы. Сярод іх – Аляксандр Камлюк, Ян Жанчак, Вячаслаў Ісачанка, Павел Заяц, групы “Тудэй Халідэй”, “Фідбэк”, Замкавая гара” і іншыя. Кожны выканаўца выканае песні з рэпертуару ансамбля “Песняры”, а таксама нейкі адзін уласны твор. У праграме таксама чакаецца ўдзел спецыльных гасцей, імёны якіх будуць абвешчаны падчас канцэрта.

Прагучаць такія вядомыя песні “Песняроў”, як “За полчаса до весны”, “Чырвоная ружа”, “Касіў Васіль сена”, “Наши любимые”, “Я всё тот же”, “Людка”, “Александрына”, “Завушніцы” і шмат іншых. А ў канцы ўсе ўдзельнікі канцэрта дружнай талакой выканаюць, бадай, самы знакавы хіт “Песняроў” – беларускую народную песню ў апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна “Касіў Ясь канюшыну”.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца творчай спадчынай Уладзіміра Мулявіна і ансамбля “Песняры”, наведаць канцэрт і правесці вечар 12 студзеня разам з любімымі песнямі!

Аўтар праекта – Марына Мулявіна

Рэжысёр канцэрта – Аляксандр Камлюк

Вядучыя – Вольга Брылон і Павел Някрасаў

Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна