Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Клавесінны дуэт “Le spectacle des mains”

Дата: 10.03.2019 пачатак у 19:00

Да 350-годдзя Франсуа Куперена

КЛАВЕСІННЫ ДУЭТ “LE SPECTACLE DES MAINS”

Ганна Хаменя

Таццяна Халева

 

У праграме: Франсуа Куперэн, Луі Куперэн, Жак Дзюфлі, Антуан Фаркрэ

 

“Яго інтуітыўна любяць усе.

Знаўцы за выкшталцонасць, крыштальнасць, мудрагелістасць, магнетызм карункавых выказванняў.

Аматары — за тое самае, называючы ўсё гэта таямніцай майстра, але больш — за тэатр, гульню, маскі.

“Паколькі вытанчанасць выканання неабходна, трэба пачынаць з усталявання паставы выканаўцы. За клавесінам трэба сядзець разняволена: не варта занадта пільна ўглядацца ў нейкі прадмет, а таксама лётаць у аблоках, і, нарэшце, калі ёсць публіка, не трэба на яе глядзець, але так, каб не здавацца занадта занятымі ёю…” — хіба не рэжысёрскія парады ў першых радках уласнай прадмовы да ўласнай кнігі

Паводле Франсуа Купэрэна выкананне павінна быць не толькі характарна-эмацыйным: выказаць характар і экспрэсію п’есы трэба ўсёй сваёй постаццю задоўга да таго, як прагучала першая нота — позай, мімікай, позіркам. На эстрадзе трэба быць акторам, а не толькі “віртуозам”.

Хіба можна ў гэтых пажаданнях пазнаць камернага клавесіннага Франсуа Купэрэна, арганіста царквы Сен-Жэрвэ і арганіста Каралеўскай капэлы, настаўніка герцага Бургундскага? А хіба можна інакш, пражыўшы ўсё жыццё ў Парыжы пры каралеўскім двары, у эпоху, калі “жыць” і “выконваць ролю” гучала як сінонімы.

350-годдзю кампазітара клавесінны дуэт “LE SPECTACLE DES MAINS” у складзе Ганны Хамені і Таццяны Халева ладзіць канцэрт 10 сакавіка на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы а 19 гадзіне.”

Ларыса Сімаковіч

Клавесинный дуэт "Le spectacle des mains"