Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Крыніцы Расула Гамзатава”

Дата: 03.10.2023 пачатак у 19:00

“КРЫНІЦЫ РАСУЛА ГАМЗАТАВА”

3 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца маштабны святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта Расула Гамзатава. Музычна-тэатралізаваная імпрэза “Крыніцы Расула Гамзатава” стане яркай падзеяй, якая раскажа пра ўнікальную, самабытную культуру Дагестана праз прызму твораў аднаго з самых папулярных савецкіх пісьменнікаў, народнага паэта Дагестана, лаўрэата шматлікіх прэмій Расула Гамзатава. Прагучаць усімі любімыя папулярныя песні вядомых кампазітараў Райманда Паўлса, Оскара Фельцмана, Юрыя Антонава, Аляксандры Пахмутавай, Яна Фрэнкеля, якія пісалі музыку на вершы Гамзатава. Багацце і разнастайнасць нацыянальнай культуры прэзентуюць лепшыя творчыя калектывы Дагестана. Сваё майстэрства прадэманструе вядомы на ўвесь свет Дзяржаўны акадэмічны заслужаны ансамбль танца Дагестана “Лезгінка – пераможца 48 сусветна вядомых фестываляў фальклорнага танца сярод прафесійных калектываў. Выступленні Дзяржаўнага ансамбля песні і танца “Дагестан”, Дагестанскага дзяржаўнага мужчынскага хору “Спявае Чарода”, заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Тагіра Курачава, танцораў і вакалістаў створаць атмасферу незабыўнага свята.

“Крыніцы Расула Гамзатава” – гэта відовішчная імпрэза, якая збярэ знатакоў творчасці, мастацтва і падорыць яркія эмоцыі.

 

«Родники Расула Гамзатова»