Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Мелодыі лёсу”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 06.11.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Сучасная музыка
У праграме:

– “Беларуская рапсодыя”

– “Мушкецёры”

– “Святочная паэма”

– “Палеская сюіта” (“Дудары” і “Танец”)

– Адажыа з балета “Маленькі прынц”

– Лірычная мелодыя

– Канцэрціна для цымбалаў з аркестрам

– “Клаўнада” з музыкі да к/ф “Траянскі конь”

– “Гумарэска” для балалайкі з аркестрам

– “Лявоніха”

– “Перапёлачка”

– Уверцюра з музыкі да к/ф “Апошняе лета дзяцінства”

– песні “Дом мой – сталіца”, “Парус”, “Залатая восень”  і іншыя творы

Да 95-годдзя з дня нараджэння кампазітара Яўгена Глебава

“МЕЛОДЫІ ЛЁСУ

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Крамко

Ігар Задарожны

Наталля Брацлоўская

Анастасія Рачыцкая

Ганна Янкоўская

Дзмітрый Стрэж (балалайка)

Алена Касціцына (цымбалы)

Дырыжор, аўтар аранжаванняў – Аляксандр Крамко

Вядоўца – Вольга Брылон

***

Яго музыка стала сімвалам эпохі 1960-х гадоў. У той час Яўген Глебаў быў самым вядомым беларускім кампазітарам у СССР. Яго творы гучалі ў кіно і на эстрадзе, з падмосткаў акадэмічных тэатраў і цыркавых арэн. І ў наступныя дзесяцігоддзі мелодыі кампазітара знаходзілі шырокі водгук у сэрцах мільёнаў людзей. Ён – аўтар музыкі да такіх вядомых кінафільмаў, як “Першыя выпрабаванні” (1960), “Каханая” (1965), “Саша-Сашанька” (1966), “Апошняе лета дзяцінства” (1974), “Мінулагодняя кадрыль” (1978), “Дзікае паляванне караля Стаха” (1979) і многім іншым мастацкім, дакументальным і анімацыйным стужкам. Яго песні “Дом мой – сталіца”, “Белы ветразь”, “Залатая восень”, “Хоча малыш”, “Летняя навальніца”, а таксама інструментальныя п’есы “Мушкецёры”, “Клаўнада”, Адажыо з балета “Маленькі прынц” сталі класікай беларускай музыкі ХХ стагоддзя.

6 лістапада 2024 года Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча канцэртам “Мелодыі лёсу Яўгена Глебава” адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння гэтага выдатнага кампазітара. Ён супрацоўнічаў з аркестрам імя І.Жыновіча на прагягу ўсяго свайго творчага шляху, а гэта – амаль паўстагоддзя! Бо менавіта першы кіраўнік аркестра, дырыжор і кампазітар Іосіф Жыновіч напачатку 1950-х гадоў упершыню адкрыў імя Яўгена Глебава для Беларусі, заўважыў і падтрымаў таленавітага юнака, даў яму дарогу ў прафесію.

У юбілейным мемарыяльным канцэрце прагучаць лепшыя хіты Яўгена Глебава розных гадоў. Усе гэтыя мелодыі – як вакальныя, так і інструментальныя – шырока вядомыя ў Беларусі, іх ведаюць нават тыя, хто далёкі ад музыкі. Іх выконвалі і знакамітыя артысты, і шматлікія самадзейныя калектывы. Музыка Яўгена Глебава стала сапраўды народным здабыткам!

Канцэрт, прысвечаны 95-годдзю народнага артыста СССР і Беларусі Яўгена Глебава, будзе вялікім музычным прынашэннем нашаму знакамітаму земляку.

«Мелодии судьбы»: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича