Міжнародная вечары фартэріянных дуэтаў «Duettissimo-2019»
Lutoslawski Piano Duo
Эмілія СІТАЖ – Бартламей ВОНСІК (Польшча)
WOLNY CONCERT
Рэканструкцыя канцэртных праграм Вітольда Лютаслаўскага і Анджэя Пануфніка ў ваеннай Варшаве (1939 – 1945)
Вядучая – кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Котава-Громава
1 аддзяленне:
К.Дэбюсi. Прэлюдыя «Пасляпаўдневы адпачынак фаўна
Ф.Шапэн. “Жаданне”
Б.Брытэн. Элегiчная мазурка
В.Лютаслаўскi. Варыяцыi на тэму Паганiнi
2 аддзяленне:
Т.Сiкорскi. Дыафонія
Х.М.Гурэцкi. Таката
Т.Сiкорскi. Музыка праслухоўвання
М.Равэль. Вальс
Праграма "Wolny concert" складаецца з "рэканструяванай" праграмы дуэта "Лютаслаўскі-Пануфнік” на аснове захаваных копій плакатаў.
Канцэрт адбываецца ў перыяд святкавання 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, а таксама 20-годдзя калектыву "Lutosławski Piano Duo".
Шырокі рэпертуар канцэрту, які з аднаго боку паказвае хвіліны нармальнага жыцця ў ваенны час, а з другога боку - магчымасці маладых кампазітараў, зяўляецца данінай павагі да гісторыі жыхароў Варшавы і найлепшай польскай музыкі, якая ў самыя складаныя часы была брамай да хвіліны свабоды і нармальнасці, а сёння з'яўляецца выразам пераменаў, якія адбыліся ў польскім грамадстве.
Заснаваны ў 1999 годзе Lutoslawski Piano Duo набыў рэпутацыю аднаго з вядучых фартэпіанных дуэтаў маладога пакалення ў свеце. Эмілія Сітаж і Бартламей Вонсік з’яўляюцца ўладальнікамі самай важнай польскай культурнай узнагароды – Paszport Polityki. Яны пачалі свой сумесны мастацкі шлях пад кіраўніцтвам выбітнага ізраільскага фартэпіяннага дуэта – Брачы Эдэн і Аляксандра Таміра. Піяністы з'яўляюцца выпускнікамі Музычнай акадэміі ім.Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве і Вышэйшай школы музыкі і тэатра ў Растоке (Германія) (клас Ганса-Піцера і Волкера Стенцл).
Lutoslawski Piano Duo з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў. Сярод найбольш значных: Гран-пры на Konzerteum (Грэцыя 2000), III прэмія на ХІІІ Міжнародным конкурсе фартэпіянных дуэтаў імя Франца Шуберта (Чэхія, 2003), Гран-пры і ўсе спецыяльныя прызы на Міжнародным конкурсе фартэпіянных дуэтаў (Літва, 2004), І прэмія і прэмія Марка Стахоўскага на Х Міжнародным конкурсе сучаснай музыкі ў Кракаве (Польшча, 2006), II прэмія на Міжнародным конкурсе музыкі ХХ і ХХІ стагоддзяў Валянціна Буччы ў Рыме (Італія, 2009). Піяністы некалькі разоў былі стыпендыятамі Міністэрства культуры і Фонду культуры Польшчы, лаўрэатамі стыпендыяльнай праграмы “Маладая Польшча”.
Lutoslawski Piano Duo выступаў у самых важных залах Польшчы і за яе мяжой (большасць краін Еўропы, Азія, абеддзве Амерыкі): Нацыянаяльная філармонія ў Варшаве, Карнэгі-Хол, Сімфанічная зала Чыкага, Студыя польскага радыё імя Лютаслаўскага, Берлінская філармонія, Канцэртная зала Цэнтральнай кансерваторыі ў Пекіне, Ізумі хол у Японіі, TheatREpublic у Капенгагене. Дуэт удзельнічаў у шматлікіх музычных фестывалях: “Варшаўская восень”, “Музыка на вяршынях”, фестываль Польскага Радыё, “Wratislavia cantans“, “New Tradition”, “Unsound”, “Kwartesencja”, “Musica Polonica Nova” (Францыя), Фестываль фартэпіянных дуэтаў (Літва), “Sacrum-Profanum”, Scelsi Festival (Італія), “Ізраільская вясна” (Ізраіль), Duettissimo (Беларусь), “Chain Festival”, “Two Moors” (Англія), EBU Festival.
У 2006 годзе піяністы пачалі супрацоўніцтва з дуэтам ударнікаў маладога пакалення – Hob-beats Duo (Магдалена Кардылясіньска і Мілаш Пэнкала). Як квартэт пад назвай “Quadrofonik” яны выконваюць музыку ХХ ст., а таксама ўласныя сачыненні на аснаве польскіх народных песень і танцаў.
У 2007 годзе на польскім радыё выйшаў дэбютны альбом дуэта з творамі Лютаслаўскага, Пуленца, Стравінскага і Кагеля (прэмія “Fryderyk” за лепшую запіс камернай музыкі), а у 2014 г. на студыі Bolt Records – альбом “Unchained” з творамі Юлія Істмана і Томаша Сікорскага (прэмія “Pizzicato”).
У складзе гурта “Quadrofonik” піяністы выпусцілі альбомы: “Folklove” – 2008 (прэмія “Народны запіс года”), “Лютаслаўскі, Тувім – п’есы не толькі для дзяцей” – 2013 (Sony Music, “Залатая пласцінка”), “Народны Рэквіем” – 2015 (прэмія “Народны запіс года”).
Магчымасць пастаяннага мастацкага развіцця ў адным калектыве прывяла да незвычайнай згуртаванасці піяністаў Lutoslawski Piano Duo і пастаяннага пашырэння іх рэпертуару, які ахоплівае каля 100 твораў - ад эпохі барока да нашых дзён, у тым ліку аўтарскія транскрыпцыі сімфанічных твораў.