Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Музычна-літаратурная праграма “Максімава песня” (паводле жыцця і творчасці М.Багдановіча)

Статус: Адменены
Дата: 19.05.2021 пачатак у 16:00

“МАКСІМАВА ПЕСНЯ”

19 мая 2021 г. у Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца музычна-літаратурная канцэртная праграма паводле жыцця і творчасці Максіма Багдановіча – паэта, песня якога была такой яскравай, але такой нядоўгай…

У канцэрце прагучаць вершы Максіма Багдановіча, апрацоўкі беларускіх народных песен, а таксама вакальная і інструментальная музыка прафесійных айчынных аўтараў.

Выканаўцы – салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:

лаўрэат міжнародных конкурсаў

Ганна Янкоўская сапрана

лаўрэат міжнароднага конкурсу

Святлана Старадзетка сапрана

лаўрэат міжнародных конкурсаў

Галіна Сакольнік меца-сапрана

лаўрэат нацыянальнага конкурса

Максім Абравец барытон

Дзмітрый Тунік бас

лаўрэат міжнародных конкурсаў

Наталля Змітровіч домра

лаўрэат міжнародных конкурсаў, навучэнец Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Іван Маісеня барытон, труба

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Лесун

Аўтар праграмы і вядучы – музыказнаўца Вячаслаў Пяцько

Канцэртная праграма разлічана на вучняў сярэдніх і старшых класаў, навучэнцаў вучылішч і каледжаў. Выконваецца на беларускай мове.

19/05/2021 (серада), пачатак у 16:00. Белдзяржфілармонія (пр.Незалежнасці, 50). Кошт квіткоў – 5 руб.

Литературно-музыкальная программа “Максімава песня” (по М.Богдановичу)