Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Музычны спектакль для дзяцей "Чырвоны Каптурок" на новы лад

Дата: 08.06.2018 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Музычны спектакль для дзяцей
Чырвоны Каптурок
на новы лад
па матывах казкі Шарля Перо
Шмат гадоў таму французскі пісьменнік Шарль Перо напісаў казку «Чырвоная шапачка». Усе выдатна ведаюць, што па яе сюжэце добрая маленькая дзяўчынка сустракае хітрага, злога Ваўка, калі нясе піражкі для сваёй хворай Бабулі. Па сюжэце галодны і страшны Воўк з'ядае Чырвоны Каптурок і яе Бабулю, з-за чаго дзеці часта хвалююцца, а зусім маленькія пачынаюць плакаць. Таму стваральнікі музычнага спектакля Філармоніі для дзяцей і юнацтва вырашылі прагнаць злога ваўка з казкі. І дапамагаюць ім гэта зрабіць юныя гледачы. Што з гэтага атрымалася, вы даведаецеся, паглядзеўшы выдатнае музычнае прадстаўленне «Чырвоны Каптурок» на сцэне Белдзяржфілармоніі.
Кампазітар - Уладзімір Саўчык
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Мажар
Выканаўцы роляў - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі:
Чырвоны Каптурок - Ганна Янкоўская (сапрана)
Воўк - Дзмітрый Гайдукоў (барытон)
Заяц - Святлана Еўтух (сапрана)
Мама - Тамара Рэмез (сапрана)
Бабуля - Валянціна Дабравольская (меца-сапрана)
Вядучая - Кацярына Курапятнік

музыкі:
Анатоль Цяльоў (баян)
лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Змітровіч (домра)

Музыкальный спектакль для детей "Красная Шапочка  на новый лад"