Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

"Музычныя прыгоды вушыстага Бурыдуса": фантазійная гісторыя для дзяцей і музычных інструментаў

Дата: 18.02.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

"Класік-Авангард" - дзецям

Васіль Дранько-Майсюк - "Музычныя прыгоды вушыстага Бурыдуса" 

фантазійная гісторыя для дзяцей і музычных інструментаў

Хто такі вушасты Бурыдус? Дзе ён жыве, чым займаецца? Чаму на яго раззлавалася апякунка музыкі Эўтэрпа? Чаму схавала за сямю варотамі, якія вартуюць сем строгіх музычных інструментаў?
У пошуках Бурыдуса мы адправімся ў вандроўку па лабірынтах класічнай музыкі. Нас будуць чакаць незвычайныя выпрабаванні, заданні, гульні і, што самае важнае – дзівосныя творы сусветна вядомых кампазітараў.
Ці здолееце адамкнуць сем варотаў і вызваліць Бурыдуса?
 
У ролях:
Васіль Дранько-Майсюк – тата дзяўчынкі, якая страціла свайго Бурыдуса
Салісты ансамбля “Класік-авангард”(мастацкі кіраўнік і дырыжор –
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў):
Сяргей Махаў флейта
Святлана Кудзіна фартэпіяна
Аксана Будчанка скрыпка
Вольга Сяргеева габой
Яўген Фешчанка віяланчэль
Віктар Пузыня кларнет
Ангеліна Шыбко ударныя
 
“Сур’ёзная класічная музыка”, якую слухаў тата з дачкой – Людвіг ван Бетховен – Саната Мі-бемоль мажор, ор.27 №1 (урывак з ІІІ часткі Adagio con espressione).
Тэма апякункі музыкі Эўтэрпы – Антоніо Сальеры “Рэквіем” (фрагмент І часткі).
 
Першыя вароты, якія трэба адамкнуць, вартуе ФЛЕЙТА
Іаган Себасцьян Бах – Менуэт і скерца з сюіты сі мінор, BWV 1067
Франсіс Пуленк – Саната для флейты фартэпіяна (урывак з І часткі)
 
Другія вароты вартуе СКРЫПКА
Пётр Чайкоўскі – “Рускі танец” з балета “Лебядзінае возера”
 
Трэція вароты вартуе ГАБОЙ
Міхаіл Глінка – Вальс з оперы “Іван Сусанін”
Жорж Бізэ – Aragonaise з оперы “Кармэн”
 
Чацвёртыя вароты вартуе ВІЯЛАНЧЭЛЬ
Пётр Чайкоўскі – “Сентыментальны вальс”
Сяргей Пракоф’еў – Марш з оперы “Любоў да трох апельсінаў”
 
Пятыя вароты вартуе РАЯЛЬ
Пётр Чайкоўскі-Міхаіл Плятнёў – Інтэрмеца з балета “Шчаўкунок”
 
Шостыя вароты вартуе КЛАРНЕТ
Ёзэф Горавіц – Саната для кларнета і фартэпіяна (ІІ частка)
Франсіс Пуленк – Саната для кларнета і фартэпіяна (ІІІ частка Allegro con fuoco (Très animé)).
 
Сёмыя вароты вартуюць УДАРНЫЯ
Клод Дэбюсі – “Месяцовае святло”
 
Тэма магчымага шчаслівага фіналу (калі пройдзем усе выпрабаванні) ­– Іаган Себасцьян Бах - Шарль Гуно – “Ave Maria”
"Музыкальные приключения ушастого Буридуса": фантазийная история для детей и музыкальных инструментов