Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Музыка кіно”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 05.03.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка
У праграме:

музыка і песні з кінафільмаў

“МУЗЫКА КІНО

Сусветны кінематограф вядомы ўсім не толькі акцёрамі, рэжысёрамі, аператарамі, але і сваёй незвычайна прыгожай, эпічнай музыкай. Часам забываюцца сюжэты, сцэнары, але мелодыя з любімага кінафільма застаецца на слыху ў гледача.

Праграма “Музыка кіно” у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча – гэта падарунак усім кінааматарам і прыхільнікам папулярнага жанру.

У канцэрце прагучаць мелодыі і песні з фільмаў сусветнага кінематографа “Піраты Карыбскага мора”, “Гульня тронаў”, “Таткі”, “Прафесіянал” і фільмаў, якія па праве можна назваць класікай савецкага кіно – “Шэрлак Холмс і доктар Ватсан”, “Зямля Саннікава”, “Дванаццаць крэслаў”, “Жаніцьба Бальзамінава” і інш. У гэты вечар на сцэне салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны, Юлія Высоцкая, Алена Касціцына. Дырыжор канцэрта – Аляксандр Высоцкі.

«Музыка кино»: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича