Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Музыкатэрапія для дзяцей. Падземнае царства”

Дата: 22.02.2026 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей
У праграме:

Э.Грыг – “У пячоры горнага караля”

Л. ван Бетховен – Сімфонія №5 до мінор, ор.67 (І частка)

К.В.Глюк – “Арфей і Эўрыдыка”

А.Рубінштэйн – Мелодыя

К.Сэн-Санс – “Выкапні”

С.Пракоф’еў – “Танец рыцараў” з балета “Рамэа і Джульета”

П.Чайкоўскі – Вальс з балета “Сонная прыгажуня”

І.Штраус – “Радзецкі-марш”

*У праграме магчымы змены і дадаткі

Што хавае цёмнае і загадкавае падземнае царства? Якая музыка можа гучаць у глыбінях, утоеных ад вачэй?

Запрашаем вас на незвычайны мультымедыйны канцэрт для дзяцей “ПАДЗЕМНАЕ ЦАРСТВА, дзе пад музыку вялікіх кампазітараў – Грыга, Бетховена, Сэн-Санса і і іншых мы адправімся ў містычнае падземнае царства, дзе кожны твор раскрывае таямніцы ўтоеных светаў.

А чароўныя гукі тыбецкіх спеўных чар, званочкаў Кошы і глюкафона зробяць музыку яшчэ больш захапляльнай, дадаўшы ноткі магіі і таямнічасці.

Вас чакае:

  • Сустрэча з шэдэўрамі класікі ў лёгкім і займальным фармаце.
  • Унікальныя гукі інструментаў, якія супакойваюць і натхняюць.
  • Мяккая атмасфера, што падыходзячая нават для самых маленькіх слухачоў.

Бонус: кожнаму дзіцяці – падарунак-сюрпрыз!

Даследаванні пацвярджаюць, што праслухоўванне класічнай музыкі з наймаладзейшага ўзросту спрыяе развіццю IQ і EQ. Музыка абуджае ўяўленне, дапамагае засяроджвацца, вучыць распазнаваць эмоцыі і робіць дзіцё больш чулым і ўпэўненым у сабе.

  • Для каго: для дзяцей ад 6 гадоў.
  • Калі: 22 лютага 2026, 15:00 (вс)
  • Дзе: Вялікая зала Белдзяржфілармоніі
  • Білеты: 25–45 рублёў

Не выпусціце шанцу адкрыць для сябе загадкі “Падземнага царства” і праз музыку адчуць таямніцы, утоеныя ў нетрах Зямлі!

Пра праект: серыя “Музыкатэрапія для дзяцей” – гэта комплексны пагляд на інтэлектуальнае і эстэтычнае развіццё, унікальная распрацоўка Міжнароднага Цэнтра Музыкатэрапіі.

«Музыкотерапия для детей. Зимняя сказка»