Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Мюзікл “Папялушка. Навагодняя фантазія”

Дата: 25.12.2025 пачатак у 14:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Мюзікл “ПАПЯЛУШКА. НАВАГОДНЯЯ ФАНТАЗІЯ

Казка Шарля Перо пра працавітую Папялушку, злую мачаху і ленаватых сёстраў знаёмая ўсім з дзяцінства, але дагэтуль гэта добрая і прыгожая гісторыя працягвае цешыць і дзівіць вялікіх і маленькіх.

А як гэту гісторыю можна расказаць цяпер, у нашы дні? Ды яшчэ і напярэдадні Новага Года? Вядома, сучасна і па-навагодняму!

У казачную навагоднюю ноч збываюцца самыя неверагодныя мары і адбываюцца самыя чароўныя дзівы. Кароль можа на хвіліначку ператварыцца ў Дзеда Марозу і паклікаць на баль да Прынца самых розных прынцэс з самых розных казак. А Прынц абавязкова захоча парушыць традыцыю і ажаніцца па каханні – без пасагу і без паўцарства ў прыдачу!

Але як усё гэта адбудзецца, вы даведаецеся, калі паглядзіце новы мюзікл “Папялушка. Навагодняя фантазія”, падрыхтаваны заслужаным калектывам Дзяржаўным ансамблем танца Беларусі і яго мастацкім кіраўніком, народным артыстам Беларусі Валянцінам Дудкевічам.

Стваральнікі навагодняй дзіцячай казкі запрасілі на свята Прынцэсу на гарошыне, Царэўну Несмяяну, Фіёну, Прынцэсу Язмін і, вядома, Папялушку. У кожнай з іх свая гісторыя кахання і выдатнага ператварэння. І ніякая злая Мачаха і Злоснік з Крыўлякам не маючы сілы перашкодзіць Прынцу знайсці сваё каханне і запаліць навагоднюю елку.

У мюзікле “Папялушка. Навагодняя фантазія” шмат музыкі і танцаў, весялосці і смеху. Запрашаем усіх на маляўнічае навагодняе імпрэзу для дарослых і дзяцей.


НАЙБЛІЖЭЙШЫЯ ІМПРЭЗЫ:

27 снежня (сб) 2025 года, 14.00

28 снежня (нд) 2025 года, 11.00

30 снежня (аўт) 2025 года, 14.00

02 студзеня (пт) 2026 года, 11.00

03 студзеня (сб) 2026 года, 11.00

04 студзеня (нд) 2026 года, 11.00

07 студзеня (ср) 2026 года, 11.00

 

Мюзикл «Золушка. Новогодняя фантазия»