Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Мюзікл “Папялушка. Навагодняя фантазія”

Дата: 24.12.2023 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Мюзікл “ПАПЯЛУШКА. НАВАГОДНЯЯ ФАНТАЗІЯ

Казка Шарля Перо пра працавітую Папялушку, злую мачаху і ленаватых сёстраў знаёмая ўсім з дзяцінства, але дагэтуль гэта добрая і прыгожая гісторыя працягвае цешыць і дзівіць вялікіх і маленькіх.

А як гэту гісторыю можна расказаць цяпер, у нашы дні? Ды яшчэ і напярэдадні Новага Года? Вядома, сучасна і па-навагодняму!

У казачную навагоднюю ноч збываюцца самыя неверагодныя мары і адбываюцца самыя чароўныя дзівы. Кароль можа на хвіліначку ператварыцца ў Дзеда Марозу і паклікаць на баль да Прынца самых розных прынцэс з самых розных казак. А Прынц абавязкова захоча парушыць традыцыю і ажаніцца па каханні – без пасагу і без паўцарства ў прыдачу!

Але як усё гэта адбудзецца, вы даведаецеся, калі паглядзіце новы мюзікл “Папялушка. Навагодняя фантазія”, падрыхтаваны заслужаным калектывам Дзяржаўным ансамблем танца Беларусі і яго мастацкім кіраўніком, народным артыстам Беларусі Валянцінам Дудкевічам.

Стваральнікі навагодняй дзіцячай казкі запрасілі на свята Прынцэсу на гарошыне, Царэўну Несмяяну, Фіёну, Прынцэсу Язмін і, вядома, Папялушку. У кожнай з іх свая гісторыя кахання і выдатнага ператварэння. І ніякая злая Мачаха і Злоснік з Крыўлякам не маючы сілы перашкодзіць Прынцу знайсці сваё каханне і запаліць навагоднюю елку.

У мюзікле “Папялушка. Навагодняя фантазія” шмат музыкі і танцаў, весялосці і смеху. Запрашаем усіх на маляўнічае навагодняе імпрэзу для дарослых і дзяцей.

 

Мюзикл «Золушка. Новогодняя фантазия»