Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год исторической памяти

Навагодні мюзікл-балет для дзяцей і дарослых “Шчаўкунок”

Дата: 04.01.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

НАВАГОДНІ МЮЗІКЛ-БАЛЕТ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ “ШЧАЎКУНОК”

Новы “Шчаўкунок” у Белдзяржфілармоніі – падарожжа ў Цукеркенбург для адважных шукальнікаў радасці.

Ёсць краіна, у якую хацеў бы трапіць кожны. Краіна, у якой адважнасць і смеласць патрабуецца толькі тады, калі трэба выбраць паміж марцыпанам і шакаладам. Краіна, якая, бясспрэчна, існуе недзе зусім поруч з намі: толькі заплюшчыць вочы, і … кранальны Шчаўкунок, надзейны правадыр у свет мрояў, даставіць нас непасрэдна ў сталіцу – Цукеркенбург.

Казка пра Шчаўкунка даўно стала самай папулярнай зімовай гісторыяй, бо кожнае-кожнае дзіцё (нават калі яно даўно ўжо сталае) павінна абавязкова ў калядныя дні трапіць у гэту цудоўную атмасферу густаў, фарбаў і гукаў.

І ўсё ж, наша гісторыя – у незвычайнай абгортцы. Не драматычны спектакль і не класічны балет, а сапраўдная феерыя – харэаграфічны мюзікл! Класічная, усімі любая, музыка П.Чайкоўскага – але ў новых, сучасных, аранжоўках. Знаёмыя танцы – але ў новай, нечаканай харэаграфіі. Традыцыйныя персанажы – але ў новай кампаніі!

Дзяцей усіх узростаў чакае сустрэча з героямі казкі Э.Т.Гофмана ў аўтарскай версіі Валянціна Дудкевіча. На сцэну выйдуць артысты Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, агучаць казку (а, апроч музыкі П.Чайкоўскага ў сучаснай аранжоўцы, гэта і песні, створаныя для казкі, і размоўныя сцэны) артысты вядомых беларускіх вакальных ансамбляў “Камерата” і “Песняры”, акцёры драматычных тэатраў Мінска, артысты Дзяржаўнага ансамбля танца і дзіцячай школы танца “L’École”. Спецыяльна для новага спектакля ствараюцца эксклюзіўныя дэкарацыі, якія ператвораць канцэртную эстраду ў сапраўдную тэатральную сцэну.

Перад кожным спектаклем – традыцыйная “елка”! Белдзяржфілармонія застаецца адной з нешматлікіх пляцовак, дзе кожны год навагоднія карагоды праходзяць вакол сапраўднай вялікай жывой елкі, выгадаванай спецыяльна для вялікага дзіцячага свята. А што можа быць лепшай фотазонай для Новага года, чым сапраўдная елка?

Чакаем вас, каб адправіцца ў казачнае падарожжа ў горад радасці.

Спектакль падрыхтавалі:

Аўтар лібрэта і харэаграфіі – народны артыст Беларусі

Валянцін Дудкевіч

Мастакі-пастаноўшчыкі:

Юрый Барысевіч (сцэнаграфія і святло)

Ірына Румас, Алена Пашкевіч, Антон Ярошчык, Алена Смірнова, Марына Парфяновіч (касцюмы)

Аўтар аранжовак і песень – Арцём Фралоў

Аўтар тэкстаў песень – Валянцін Дудкевіч

Пастаноўшчыкі – Алена Грынчык, Максім Кашэвіч, Кацярына Севасціновіч

Выканаўцы песень: Раман Козыраў і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны ансамбль “Камерата”

Казку агучылі акцёры драматычных тэатраў Мінска, удзельнікі дзіцячай школы танца “L’École” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі і артысты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі.

Бліжэйшыя імпрэзы:

5 студзеня (серада), 19.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

6 студзеня (чацвер), 11.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

7 студзеня (пятніца), 14.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

8 студзеня (субота), 14.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

 

Навагодні мюзікл-балет для дзяцей і дарослых “Шчаўкунок”