Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

“Навагоднія прыгоды цацак”

Дата: 27.12.2019 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Музычная казка для дзяцей

“НАВАГОДНІЯ ПРЫГОДЫ ЦАЦАК”

“У свеце казачным, часам здараецца –

Дзівы нечакана выяўляюцца,

Ажываюць раптам цацкі розныя

І прыходзяць да нас чароўнай казкаю…”

Уладзімір Саўчык

Вядомая спявачка, спадарыня Ціціна вырашае зладкаваць у сваёй вялікай прыгожай хаце пышную імпрэзу – святочны навагодні баль для дзяцей. У падрыхтоўцы да свята бяруць удзел усе памагатыя Ціціны і нават яе адданы сабака па мянушцы Фрэд. Падарункі для дзяцей традыцыйна рыхтуюць Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці загадзя падрыхтавалі лісты Дзядулю Марозу з просьбай атрымаць у падарунак нешта асаблівае – прыгожую ляльку, універсальнага робата, плюшавага мішку, мяшок прысмакаў і іншыя цацкі. Пачынаецца прыемная пераднавагодняя мітусня, у якой ніхто не заўважае Хапатліўца Недадзелкіна – былога памагатага Дзядулі Марозу. Што ж задумаў гэты гарэза Хапатлівец Недадзелкін?

Раптам нечакана ў хаце спадарыні Ціціны з’яўляецца маленькая Мышка. Яна добрая, прыгожая і зусім бяскрыўдная. Але Ціціна страшна баіцца мышэй, і вырашае ўзяць Ката, які дапаможа ёй пазбавіцца ад няпрошанай госці. Што ж будзе далей? Ці атрымаецца ў вясёлай гарэзнай Мышкі спадабацца спадарыні Ціціне?

 

Аўтар праекта і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Мажар

Кампазітар – Уладзімір Саўчык

Балетмайстар-пастаноўшчык – Марына Філатава

Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Белдзяржфілармоніі

«Новогодние приключения игрушек»