Г.Ф.Гендэль – Канцэрт для аргана з аркестрам Фа мажор, ор.4 №4
Г.Вяняўскі – Канцэрт №2 рэ мінор для скрыпкі з аркестрам, ор.22
І.Брамс – Тры інтэрмецца (аранжаванне для струннага аркестра Я.Бушкова)
І.Штраус – Вальс “Вясновыя галасы” для сапрана з аркестрам
С.Барбер – “Сувеніры”, ор.28 (аранжаванне для струннага аркестра Я.Бушкова)
П.Чайкоўскі – Меладрама з музыкі да драмы А.Астроўскага “Снягурка”
Л.Андэрсан – Абраныя мініяцюры для струннага аркестра
– іншыя пераднавагоднія падарункі!
Прысвячаецца 90-годдзю з дня нараджэння Роберта Яўгенавіча Бушкова
“НОВАМУ ГОДУ – НОВЫЯ ЗОРКІ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Салісты – Марыя Булда сапрана
Яраслаў Дончанка скрыпка (Расія)
Мішэль Бушкова арган (Расія)
Дырыжор – Яўген Бушкоў
***
Навагодні падарунак ад Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь – канцэрт 28 снежня! Праграма поўная неспадзевак і феерычнага бляску. Святочны настрой створаць творы П.Чайкоўскага, І.Штрауса, С.Барбера, Л.Андэрсана.
Упершыню ў Мінску выступіць незвычайна адораны юны музыкант, вучань Цэнтральнай музычнай школы – Акадэміі выканальніцкага мастацтва Яраслаў Дончанка. У выкананні 11-гадовага скрыпача прагучыць віртуозны Канцэрт №2 Г.Вяняўскага.
Таксама ў канцэрце возьмуць удзел маладыя зоркі – Марыя Булда (Беларусь, сапрана) і Мішэль Бушкова (Расія, арган). За дырыжорскім пультам – Яўген Бушкоў.