Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Паэтычная вечарына “Пад якім сузор’ем Мінск?”: Агата-Галіна Врублеўская-Майсейчык

Дата: 09.09.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Мастацкае слова

Паэтычная вечарына “ПАД ЯКІМ СУЗОР’ЕМ МІНСК?

Выконвае аўтар – Агата-Галіна Врублеўская-Майсейчык

Агата-Галіна Врублеўская-Майсейчык, аўтар паэтычнага зборніка “Пайду ў свет”, песень “Айчынне…Patrium Sanctorum” (удзельнік Еўрабачання–2020), “Беларускаму лётчыку”, “Чаму ў зор арабскія імёны”, “Кітайскі паланэз”, “Араты”, аўтар і выканаўца філарманічных вечарын “Судрогі” (прысвячэнне вясковаму Настаўніку), “Руш да Рушчыца! (артогліфы да 150-годдзя беларускага мастака Фердынанда Рушчыца)”, “Карона (містэрыя)”, шчыра запрашае мінчэнцаў на прысвечаную ім вечарыну, дзе можна будзе не толькі пачуць і несумна сумесна даведацца, але й пранікнуць самому ў дзівосы і цуды, таямніцы і ясніцы горада, ягонае містычнае жыццё і гармонію, паэзію, якая існуе. Мілосна і неабходна. Што тыя сем халмоў, на каторых спаконвечна стаіць Мінск, што тыя Феліцыя і Францысак – мінчэнцы, што той Немаршанскі сад...

Феліцыя там да Францыска гарнецца

Іх лёс быццам сонцам на небе снуецца

Прытульнае сэрца ў крылы бярэцца

Пасагам-абрусам сузорям даецца

і шчасце мінаецца і не мінецца...

ітчэцца на кроснах ўлюбёнцаў

Мінчэнцаў

(з паэмы Мінчэнцам)

Паэтычная вечарына “Пад якім сузор’ем Мінск?”: Агата-Галіна Врублеўская-Майсейчык