Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Паклон табе, бацькоўскі край!”: Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча

Дата: 29.02.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

“ПАКЛОН ТАБЕ, БАЦЬКОЎСКІ КРАЙ!”

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча запрашае адзначыць дзень нараджэння калектыву разам. Гледачы ўбачаць сапраўдную феерыю яркіх фарбаў на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.

У праграме канцэрта “Паклон табе, бацькоўскі край” сабрана суквецце разнастайных народных касцюмаў, дзівосных галасоў і запальных танцаў. Менавіта 29 лютага быў заснаваны Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. І з нагоды свята артысты падораць гледачам найлепшыя нумары з багатага рэпертуару, які налічвае больш за некалькі соцен твораў. У праграме прагучаць самыя розныя кампазіцыі – лірычныя і каляндарна-абрадавыя, у сучаснай аранжыроўцы і аўтэнтычныя. На сцэне адначасова будзе знаходзіцца некалькі дзясяткаў артыстаў: не толькі харавая група, але таксама танцоры і аркестр. У іх выкананні перад вачыма гледачоў пройдуць народныя няспешныя карагоды і жартаўлівыя танцы, мілагучныя вакальныя кампазіцыі зменяцца вясёлымі прыпеўкамі. Не абыйдзецца і без кампазіцый, якія ад першай да апошняй ноты напоўненыя любоўю да роднага краю.

“Паклон табе, бацькоўскі край!”: Национальный академический народный хор Республики Беларусь им. Г.И.Цитовича