Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Песні пра каханне. Луі Армстранг”: Вінсэнт Грос (вакал, труба), квартэт Арка Аўруцкага

Дата: 13.02.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз

У пярэдадне Дня ўсіх закаханых унікальны вакаліст з Балтымара (ЗША) Вінсэнт Грос супольна з міжнародным квартэтам Арка Аўруцкага прэзентуе праграму рамантычных хітоў з рэпертуару Луі Армстранга. У канцэрце прагучаць такія кампазіцыі, як “My Funny Valentine”, “What a Wonderful World” , “When You Smiling”, “Cheek To Cheek”, “The Nearness Of You”, “St James Infirmary”, “You Don’t Know What it Means To Miss New Orleans”, “Hello Dolly”.

Вінсэнт Грос вядомы сваёй музычнай шматграннасцю ў якасці вакаліста, інструменталіста і шоумэна. Яго авангардныя джазавыя вакалізы, напевы і скэт-імправізацыі ў спалучэнні з праніклівымі сола на трубе, карнеце і флюгельгорне дазваляюць гледачам цалкам атрымаць асалоду ад выканальніцкага майстэрства артыста. Вінсэнт выконвае джазавыя стандарты з “The Great American Songbook”, што ахопліваюць жанры госпел, джаз, бібоп, блюз, R&B, фанк / соўл, хіп-хоп/рэп, поп і фолк. Грос таксама выдумляе і актыўна робіць свой унёсак у запісы нацыянальных і міжнародных артыстаў, беручы ўдзел у праектах, ганараваных і намінаваных на прэмію Grammy (1997–2018).

Прафесійную адукацую Вінсэнт Грос атрымаў у Кансерваторыі Пібады Універсітэта Джона Хопкінса. Кар’ера музыканта прывяла яго на шырока вядомыя пляцоўкі ў 1980-х гг., дзе ён выступаў разам з такімі вядомымі артыстамі, як Гэры Бартц, Браян Блэйд, Сайрус Чэстнат, Мікі Філдс, Крыстофер Фан, Марк Грос, Рой Харгроув, Філіп Харпер, Антоніа Харт, Дж. Дж. Джонсан, Бобі Лайл, Дэльфео Марсаліс, Уінтан Марсаліс, Джымі МаГрыф, Мулгру Мілер, Лі Пірсан, Руфус Рыд, “The Temptations”, Гэры Томас, Сара Вунь, Марк Уітфілд, Уорэн Вулф і інш.

Грос гастраляваў у Японіі з квінтэтам Марка Конеса, Чакам Браўнам, на Японскім джазавым фэсце (1986), на Джазавым і спадчынным фэсце Новага Арлеана (2000), на фэсце “Down Beat Jazz” (2004) і на незлічоных іншых імпрэзах. Ён таксама ўзначальваў групы і выступаў у эксклюзіўных рэстаранах, на фэстах і прыватных імпрэзах па ўсім паўночным і ўсходняму ўзбярэжжу.

Вінсэнт Грос выступаў, запісваўся і з’яўляўся са мноствам айчынных і міжнародных артыстаў. Ён бярэ ўдзел у праектах, ганараваных і намінаваным на прэмію Grammy, такім як “Yardbird’s Suite” і “Cornelia Blue” на альбоме Mark Gross “Preach Daddy” (King Records; 1997). Ён напісаў тэкст да песні “Brenda Mae” і ў суаўтарстве да песень “While I Was Sitting In My Room” і “The Gospel According to Mark” на альбоме Марка Гроса “+ Strings”. (MGQ Records; 2018).

Музыкант выпусціў свой сольны альбом “My Funny Valentine” у лютым 2020 года. Гэты рэліз хутка прыцягнуў увагу, і яго пачалі трансляваць на радыё ў рынках DC/MD/VA і TX меней чым праз 24 гадзіны! Яго апошнія праекты ўлучаюць “What A Wonderful World” і “2019 Holiday Collection”, якія ён запісаў і спрадзюсаваў у 2019 годзе з адной са сваіх трыа-гуртоў – “The Vincent Gross Trio”.

Адсвяткуйце Дзень усіх закаханых у атмасферы сапраўднага амерыканскага лірычнага джаза ў кампаніі Вінсэнта Гроса (вакал, труба), Арка Аўруцкага (кантрабас), Уладзіміра Несцярэнкі (фартэпіяна) і Алесандра Д’Ана (барабаны).

«Песни о любви. Луи Армстронг»: Винсент Гросс (вокал, труба), квартет Арка Овруцкого