“ПЕСНІ ВЯТРОЎ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
вакальны ансамбль “Камерата”
Мастацкі кіраўнік – Вольга Вараб’ёва
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы
Галоўны дырыжор – Вольга Янум
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Дырыжор – Людміла Каліноўская
Таццяна Бардушка (фламенка)
***
20 лістапада ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках юбілейнага 50-га Фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень” пройдзе творчы вечар мастацкага кіраўніка вакальнага ансамбля “Камерата” Вольгі Вараб’ёвай з прэзентацыяй новага творчага праекта пад назвай “Песні вятроў”.
Упершыню прагучыць маштабнае сачыненне Вольгі Вараб’ёвай для трох калектываў і салістаў – “Сюіта сямі вятроў”. Разам з ансамблем “Камерата” на сцэну выйдуць два філарманічныя калектывы – Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы (галоўны дырыжор – Вольга Янум) і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская).
У канцэрце таксама возьме ўдзел танцорка фламенка Таццяна Бардушка.