“ШЭДЭЎРЫ СУСВЕТНАЙ ОПЕРЫ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Салісты – Ірына Кучынская (сапрана)
Эліа Франсіс (тэнар)
Дырыжор – Мішэль Эль Мур
***
11 ліпеня ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь прэзентуе гледачам праграму “Шэдэўры сусветнай оперы”. У гэты вечар у выкананні аркестра і запрошаных салістаў прагучаць усімі любімыя арыі і ўверцюры з сусветнае вядомых опер Вердзі, Пучыні, Даніцэці, Масканьі і інш.
У канцэрце бярэ ўдзел салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская і, упершыню ў Мінску, выступяць прадстаўнікі культурнага цэнтра Лівана “Selecteum des Arts et des Sciences” – саліст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Эліа Франсіс і дырыжор Мішэль Эль Мур.