папулярная класіка і любімыя мелодыі кіно
Усе білеты прададзены! Дадатковы канцэрт адбудзецца 22 сакавіка 2024 года. Білеты ўжо ў продажы.
Да юбілею дырыжора Аляксандра Высоцкага
“ШОУ АРКЕСТРАЎ”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Дырыжор – Аляксандр Высоцкі
***
Да юбілею дырыжора Аляксандра Высоцкага! Адначасова на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча і сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. У праграме канцэрта папулярная класіка і мелодыі любімага кіно, у ліку якіх:
- П.Чайкоўскі – Паланэз “Танец з кубкам” з балета “Лебядзінае возера”, “Скокі скамарохаў” з музыкі да казкі А.Астроўскага “Снягурка”
- Э.Лекуона – “Малагення”
- І.Брамс – Венгерскі танец №5
- А.Хачатуран – “Лезгінка” і “Танец з шаблямі” з балета “Гаянэ”
- Уверцюра з т/ф “Прыгоды Шэрлака Холмса і Доктара Ватсана”
- “Калыханка для анёла” з к/ф “Спіс Шындлера”
- Музыка з кінастужак “Гары Потэр”, “Місія”, “Нью-Ёрк, Нью-Ёрк”, “Місія невыканальная”, “Піраты Карыбскага мора” і іншыя вядомыя мелодыі.