“СПАТКАННЕ СЯБРОЎ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
вакальны ансамбль “Камерата”
Мастацкі кіраўнік – Вольга Вараб'ёва
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”
Мастацкі кіраўнік – Раман Козыраў
заслужаны калектыў
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі
Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі
Валянцін Дудкевіч
У канцэрце бяруць удзел аматарскія фальклорныя калектывы Беларусі
«Цыкл канцэртаў “Спатканне сяброў”, які стаў ужо традыцыйным, збярэ на адной сцэне найболей знакавыя калектывы ў свеце беларускай народнай музыкі.
Першы беларуска-польскі канцэрт народнай музыкі адбыўся на сцэне Белдзяржфілармоніі яшчэ ў 2012 годзе, што і дало пачатак цыклу “Спатканне сяброў”. Сёння праект адзначае сваю юбілейную 10-ую імпрэзу. За час існавання праекта Белдзяржфілармонія прэзентавала мінскай публіцы больш за 30 народных калектываў з Беларусі, Польшчы і краін блізкага замежжа.
10 сакавіка 2021 года на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі выступаюць: Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль “Камерата”, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Арт-гурт “Багач”, медыя-гурт “МедАвуха” , Казачы ансамбль “Гуляй, казак”, аматарскі ансамбль “Вольніца”, аматарскі народны калектыў “Рагнеда”».
Інфармацыя пададзена дырэкцыяй вакальнага ансамбля “Камерата”