“Стары Новы год… Гэта вясёлае непрадказальнае і поўнае сюрпрызаў свята адзначаецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі шмат гадоў запар. На гэты раз канчаткова развітацца са старым годам і беспаваротна ўвайсці ў новы запрашае ўсіх сваіх гледачоў вядомы беларускі эстрадны выканаўца, уладальнік аксамітнага барытона Ігар Задарожны. 14 студзеня 2020 года ён выступіць на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі з песенным праектам «Golden Collection». Самыя папулярныя хіты з рэпертуару Фрэнка Сінатры, Хуліо Іглесіяса, Джо Дасэна, Андрэа Бачэлі, Энгельберта Хампердынка і іншых сусветных зорак стануць лепшым падарункам у гэты вечар. Гэта музыка брадвейских падмосткаў і ўтульных парыжскіх кафэ, невялікіх джазавых сэйшнаў і грандыёзных эстрадных сцэн Еўропы і свету. Арыстакратызм і лоск, уласцівыя іконам стылю заходняй эстрады, сталі ўзорам высокай моды для айчынных спевакоў. За доўгія гады паспяховай працы на прафесійнай эстраднай сцэне Ігар Задарожны набыў многія зайздросныя якасці, дзякуючы якім стаў адным з самых вядомых і запатрабаваных беларускіх артыстаў. Імя Задарожнага на афішы — залог поспеха і выдатнага настрою.
У канцэрце «Golden Collection» у выкананні Ігара Задарожнага прагучаць знакавыя, «фірменныя» сусветныя эстрадныя хіты. Разам з ім на сцэну выйдуць яго партнёршы: спявача, актрыса, лаўреат міжнародных конкурсаў, салістка Маладзёжнага тэатра эстрады Вольга Калеснікава і вядомая джазавая выканаўца Алёна Гарбачова. Праграму зробяць разнастайнай іскрамётныя танцавальныя рытмы фламенка ў выкананні Яраслава Макарыча і Таццяны Дзедзікавай, а таксама харэаграфічныя нумары дуэта Віталя Молчана і Кацярыны Севасціновіч, якія падаруюць гледачам яркія ўзрыўныя эмоцыі.
Выступленні артыстаў будзе суправаджаць інструментальны ансамбль, у складзе якога — культавыя беларускія джазмены Канстанцін Гарачы (фартэпіяна), Ігар Люты (саксафон), Дзмітрый Дзямідаў (гітара), Аляксей Зайцаў (кантрабас) і Назар Рэджэпаў (ударныя).
STARы Новы год у філармоніі абяцае зарад пазітыўных эмоцый і незабыўных уражанняў!”
Інфармацыя пададзена рэдактарскім аддзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча