Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

«Строкою Пушкина воспето»: музычна-паэтычны вечар да 220-годдзя паэта

Дата: 06.06.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

«СТРОКОЮ ПУШКИНА ВОСПЕТО»

Музычна-паэтычны вечар да 220-годдзя паэта

 

6 чэрвеня 2019 года споўніцца 220 гадоў з дня нараджэння вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Дагэтуль мы з задавальненнем чытаем яго творы, захапляемся яго літаратурным талентам. Аляксандр Сяргеевіч Пушкін – неперасягнены геній, чыя творчасць па праве лічыцца вяршыняй сусветнай мастацкай літаратуры.

У дзень народзінаў паэта ў Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі адбудзецца музычна-паэтычны вечар «Строкою Пушкіна воспето», у якім прагучыць вакальная і інструментальная музыка кампазітараў XIX-XX ст. – А.Рубінштэйна, П.Чайкоўскага, М.Рымскага-Корсакава, С.Рахманінава, А.Далуханяна, Т.Хрэннікава, Г.Свірыдава.

 

Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:

Святлана Старадзетка сапрана

Тамара Рэмез сапрана

Валянціна Дабравольская меца-сапрана

Максім Абравец барытон

Наталля Змітровіч домра

 

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лузан

лаўрэат нацыянальнага конкурсу Вольга Макеева

 

Вершы чытае артыст тэатра і кіно Ігар Пятроў

 

«Строкою Пушкина воспеты»: музычна-паэтычны вечар да 220-годдзя паэта