"Прапануем вашай увазе аўтарскі канцэрт "Ветразі кахання" кампазітара Дзмітрыя Далгалёва і паэткі Валянціны Паліканінай, прымеркаваны да 25-годдзя іх творчага супрацоўніцтва, з удзелам шырока вядомых, любімых гледачамі эстрадных і драматычных артыстаў.
Дзмітрый Далгалёў – прафесійны кампазітар, аранжыроўшчык, вучань народнага артыста СССР Яўгена Глебава, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных фестываляў і конкурсаў, аўтар шматлікіх папулярных песень.
Валянціна Паліканіна – паэтка, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэмій, аўтар кніг паэзіі, прозы і тэкстаў вядомых песень.
З 1994 года, калі Дзмітрый Долгалёв напісаў першы сумесны раманс на вершы паэткі, аўтарамі створана мноства песень, выканаўцамі якіх з'яўляюцца заслужаныя артысты Беларусі Валерый Дайнека, Надзея Мікуліч, ансамблі "Верасы" і "Песняры", папулярны артыст Украіны Уладзімір Стамаці, заслужаная артыстка Расіі Галіна Ненашева і інш.
Творам аўтараў уласцівы яркая і вобразная сучасная музычная мова, у якой ўплятаюцца элементы мінулага з яго вытанчанасцю і ўзнёсласцю. Аўтары і артысты вядуць своеасаблівы дыялог з гледачамі, ствараючы гарманічную душэўную атмасферу, якая дазваляе слухаць і чуць сэнс музыкі і паэзіі".
Рэдактарскі аддзел Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча
“…Дзень адзвінеў няспыннай мітуснёй.
Долу апалі дзённыя размовы, назолы-спрэчкі, тэлефанаванні і турботы.
Цішыня апанавала ноч і перайшла ў раніцу — прыйшоў час музыкі і час стварэння.
Ранішнія імгненні шчодрыя на жыццядайныя ідэі — музыка кампазітара Дзмітрыя Даўгалёва, памножаная на паэтычную стыхію Валянціны Паліканінай мае шансы быць нязмушаным і прыемным сумесным аўтарскім канцэртам пад рамантычнай назвай “ВЕТРАЗІ КАХАННЯ”
У музычным вечары бяруць удзел — народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч,
аслужаныя артысты Беларусі — Валерый Дайнэка, Надзея Мікуліч,
ансамбль “ВЕРАСЫ”, Алег Вінярскі, Наталля Кірыенка, Вольга Калеснікава, Ігар Ляўчук, Алег Сямёнаў, Уладзімір Стамаці.”
Ларыса Сімаковіч