Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вівальдзі-ГАЛА”

Дата: 06.06.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Антоніа Вівальдзі (1678–1741)

– Канцэрт ля мінор для віёлы д`амур, RV 397 (пералажэнне для альта)

Салістка – Алеся Алесюк

– Канцэрт ля мінор для віяланчэлі, RV 419

Саліст – Яўген Мікляеў.

– Канцэрт №1 Мі мажор для скрыпкі, струнных і баса кантынуа “Вясна”, RV 269

– Канцэрт №2 соль мінор для скрыпкі, струнных і баса кантынуа “Лета”, RV 315

Салістка – Яўгенія Арлова

– Канцэрт №3 Фа мажор для скрыпкі, струнных і баса кантынуа “Восень”, RV 293

– Канцэрт №4 фа мінор для скрыпкі, струнных і баса кантынуа “Зіма”, RV 297

Саліст – Аляксей Загорскі

“ВІВАЛЬДЗІ-ГАЛА

салісты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь

Аляксей Загорскі (скрыпка)

Алеся Алесюк (альт)

Яўген Мікляеў (віяланчэль);

Яўгенія Арлова (скрыпка)

Аляксандр Бурдзялёў (клавесін)

***

“Загорскі-квартэт”, сабраны Аляксеем Загорскім на базе салістаў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, 6 чэрвеня ў Малой зале імя Р.Шырмы прэзентуе слухачам акадэмічную праграму з канцэртаў Антоніа Вівальдзі. Ядро новай праграмы складае самы знакаміты канцэртны цыкл італьянскага кампазітара – “Поры года” з опуса 8 “Спор Гармоніі і Вынаходніцтва” (“Il cimento dell’armonia e dell’inventione”, 1725 г.). Таксама ў гэты вечар прагучаць канцэрты Вівальдзі для віяланчэлі і канцэрт для віёлы д’амур (у пералажэнні для альта) з аркестрам, якія былі знойдзены ў спадчыне кампазітара толькі ў XX стагоддзі і ўпершыню апублікаваны пасля Другой сусветнай вайны.

«Вивальди-ГАЛА»