“6 лістапада на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт, прысвечаны творчасці выбітнага армянскага кампазітара, піяніста і педагога, народнага артыста СССР Арно Бабаджаняна, – класіка савецкай песні, аўтара мноства папулярных і любімых у народзе хітоў. Сярод іх – «Каралева прыгажосці», «Дзякую табе», «Вяселле», «Не спяшайся», «Чортава кола», «Вярні мне музыку», «Лепшы горад зямлі», «Накцюрн». Гэтыя і многія іншыя мелодыі, якія сталі сапраўды залатымі шлягерамі, прагучаць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. Іх выканаюць салісты аркестра - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, Анастасія Рачыцкаяі і Наталля Брацлоўская.
Вялікім сюрпрызам для публікі стане ўдзел у канцэрце двух запрошаных артыстаў. Гэта саліст Навасібірскага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Карэн Маўсесян (барытон) і паэт, спявак, кампазітар, уладальнік велічнага, поўнага лірызму, глыбіні і пачуццёвасці аксамітнага бас-барытона, ўладальнік Гран-Пры і першых прэмій міжнародных вакальных конкурсаў Мікалай Рябуха (г. Масква).
Аўтарскі канцэрт кампазітара Арно Бабаджаняна – вынік супрацоўніцтва Міжнароднага Фонду памяці Арно Бабаджаняна, Асацыяцыі "БелБрэнд" – заснавальніка Міжнароднай музычнай прэміі Еўразійскага эканамічнага саюза «BELBRAND AWARD» – і Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Дырыжор і аранжыроўшчык твораў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко”.
Інфармацыя пададзена рэдактарскім аддзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча