Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Юбілейны канцэрт да 70-годдзя маэстра Аляксандра Анісімава

Дата: 26.10.2017 пачатак у 19:00

Юбілейны канцэрт

да 70-годдзя маэстра Аляксандра Анісімава

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэлА імя Р.Шырмы

Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі

Людміла Яфімава

Салісты -

Ірына Крыкунова сапрана
Петэр Шульц тэнар
Святлана Шылава мецца-сапрана
Максім Кузьмін-Караваеў бас

народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў арган

Дырыжор – Аляксандр Анісімаў

Л.ван Бетховен – “Урачыстая меса” Рэ мажор, ор.123

Маэстра Анісімаў — адзін з самых запатрабаваных дырыжораў Беларусі і Расіі. Нягледзячы на даволі частыя, па тры разы ў месяц, выхады на родную сцэну Белдзяржфілармоніі, дырыжор — жаданы госць сімфанічных аркестраў і тэатраў Еўропы, Азіі, Амерыкі. Здзіўляе дырыжорская энергія, якой музыкант дзеліцца на працягу больш, чым 50 гадоў сваёй дзейнасці.

Кожная праграма А.Анісімава дэтальна ўзважана і драматургічна выбудавана: музычная акцыя з абавязковым сюрпрызам, прэм’ерай, нечаканым паваротам.

Маэстра смела адкрывае партытуры сучасных беларускіх кампазітараў, знаёміць з новымі салістамі, эксперыментуе, шукае новыя формы зносін з публікай.

Найбольшую цікавасць маюць яго праграмы з музыкай, якая рэдка выконваецца ў канцэртных залах, альбо зусім невядомая прыхільнікам музыкі ў Мінску: Канчэлі, Шастаковіч, Пракоф’еў, Бартак, Штраўс, Цамлінскі, Вагнэр, Бах, Гендэль.

І не дзіўна, што для свайго юбілейнага канцэрта маэстра абраў твор, пра выкананне якога няма якіх-небудзь дакладных звестак у архівах філармоніі: ці выконваўся ён калі-небудзь ў Мінску? Адзінае, што вядома — апошнія 40 гадоў твор не гучаў на сцэне. “Урачыстая Меса” Бетховена - грандыёзная фрэска (120 хвілін працягласцю), шэдэўр сусветнай класікі — самы папулярны твор сусветнага сімфанічнага рэпертуара.

Бязмежна складаныя задачы ставіць бетховенская партытура перад аркестрам, хорам, салістамі, арганістам, дырыжорам. Але тым чароўней інтрыга вечара.

Ёсць абсалютная ўпэўненасць, што неардынарнае адкрыццё адбудзецца, што ўсе, хто гэтым вечарам выйдуць на сцэну, будуць выпраменьваць у залу стваральную энергію бетховенскага шэдэўр — боскае святло гэтай музыкі: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, капэла імя Р.Шырмы, салісты — Ірына Крыкунова (Расія), Святлана Шілава (Вялікі тэатр, Расія), Герхард Шульц (Германія), Максім Кузьмін-Караваеў (Новая опера, Расія) і, вядома ж, юбіляр – маэстра Аляксандр Анісімаў.

Юбілейны канцэрт да 70-годдзя маэстра Аляксандра Анісімава