ЮБІЛЕЙНЫ КАНЦЭРТ
да 75-годдзя Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава
У першым аддзяленні канцэрта павіншаваць найстарую навучальную ўстанову Беларусі збяруцца лепшыя прадстаўнікі музычнага і харэаграфічнага мастацтва сталіцы – салісты Вялікага тэатра Беларусі, студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, харавыя калектывы.
Унікальнасць канцэрту надасць прэзентацыя ў другім аддзяленні супольнага мультымедыйнага праекта юбіляра з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь. Выкананне знакамітага цыкла М.Мусаргскага “Малюнкі з выставы” будзе суправаджацца стварэннем маляўнічага палатна выкладчыкамі Глебаўкі. Дзякуючы відэапраекцыі гледачы змогуць убачыць мастацкі працэс у рэжыме рэальнага часу. Ідэя праекта незвычайная яшчэ і тым, што карціна будзе нараджацца ў выніку “зваротнага перакладу”: музыка Мусаргскага, створаная пад уражаннем ад выставы В.Гартмана, сама стане крыніцай натхнення для сучасных беларускіх мастакоў.