Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“З любоўю да Беларусі”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча

Дата: 23.11.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Народная музыка
У праграме:

музыка беларускіх кампазітараў, створаная для Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча ў розныя гады

Да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў

Да 85-годдзя народнага артыста Беларусі, прафесара Міхала Антонавіча Казінца

“З ЛЮБОЎЮ ДА БЕЛАРУСІ

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча

Дырыжор – Аляксандр Высоцкі

***

Імя народнага артыста Беларусі Міхала Казінца назаўжды ўвайшло ў гісторыю музычнай культуры Беларусі.

23 лістапада 2023 года ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт, прысвечаны 85-годдзю Маэстра. У год 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.І.Жыновіча, які амаль паўстагоддзя ўзначальваў М.А.Казінец, выканае лепшыя творы беларускіх кампазітараў Дзмітрыя Смольскага, Андрэя Мдзівані, Яўгена Глебава, Валерыя Іванова, Віктара Помазава, Вячаслава Кузняцова, Аляксандра Крамко, Аліны Безенсон, што сталі візітнымі карткамі калектыву. Шмат з гэтых твораў былі напісаны на заказ маэстра М.А.Казінца і ўпершыню выкананы аркестрам пад яго кіраўніцтвам у розныя гады. У юбілейны мемарыяльны вечар гэтыя сачыненні прагучаць у выкананні лепшых салістаў-віртуозаў аркестра і Белдзяржфілармоніі.

За дырыжорскім пультам – Аляксандр Высоцкі.

Правядзе канцэрт нязменная вядоўца канцэртаў аркестра музыкавед Вольга Брылон.

«С любовью к Беларуси»: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.И.Жиновича