Вечар беларускай музыкі
“ЗЯМЛЯ, ДЗЕ ПАЧАЎСЯ МОЙ ЛЁС”
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Тамара Рэмез сапрана
У канцэрце бяруць удзел:
Кацярына Юхнова цымбалы
Сяргей Вайніцкі фартэпіяна
Вядучы – музыказнаўца Вячаслаў Пяцько
У праграме: С.Манюшка, Ю.Семяняка, Л.Захлеўны, І.Лучанок, Дз.Смольскі, апрацоўкі беларускіх народных песень
13 сакавіка 2021 г. у Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі будзе прэзентаваны аўтарскі праект лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана) з паэтычнай назвай “Зямля, дзе пачаўся мой лёс…”. Удзельнікі канцэрта прэзентуюць праграму, у якую ўвайшлі лепшыя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XVIII-XX ст.
Музыка, якая прагучыць у канцэрце, пранізана любоўю да роднага краю, пачуццямі, малітвамі і надзеямі яго народа.
Слухачы змогуць адпачыць душой, адчуць асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, якая па праву лічыцца адной з найпрыгажэйшых у свеце. Прагучаць музычныя творы Станіслава Манюшкі, Юрыя Семянякі, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Дзмітрыя Смольскага і інш. Праграма вечара дазволіць апынуцца ў непаўторнай атмасферы беларускай музыкі, адчуць сувязь пакаленняў, атрымаць асалоду ад чыстага, празрыстага голаса Тамары Рэмез.
У канцэрце таксама выступіць лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына Юхнова (цымбалы). Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі. Вядучы – музыказнаўца Вячаслаў Пяцько
…Будуць звінець срэбраструнна гуслі!
Будзе кружыць па-над полем бусел!
Будзе з крыніц біць вада жывая,
Мара мая, маці мая – Беларусь!
Зоры глядзяцца ў крыніцы,
Край мой – мая Мілавіца,
Край мой, празрысты ад рос,
Ад промняў бяроз,
Зямля, дзе пачаўся мой лёс.
(У. Някляеў).
Пачатак канцэрта ў 18.00
Квiткi 5–6 руб.