Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Ад вытокаў да сучаснасці. Музыка беларускіх кампазітараў: Вячаслаў Кузняцоў”

Дата: 17.04.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

XXXIX Фестываль музыкі “Мінская вясна”

Цыкл канцэртаў “Ад вытокаў да сучаснасці

“МУЗЫКА БЕЛАРУСКІХ КАМПАЗІТАРАЎ: ВЯЧАСЛАЎ КУЗНЯЦОЎ”

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард

Мастацкі кіраўнік, дырыжор і вядучая –

Людміла Каліноўская

***

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” працягвае цыкл канцэртаў “Ад вытокаў да сучаснасці”, у якім знаёміць слухачоў з беларускай музыкай розных эпох. У мінулым канцэртным сезоне мастацкім кіраўніком Людмілай Каліноўскай і артыстамі ансамбля былі прадстаўленыя партрэты двух выдатных беларускіх кампазітараў – Дзмітрыя Смольскага і Галіны Гарэлавай. Супрацоўніцтва з сучаснымі кампазітарамі нашай краіны стала адной з асноўных традыцый калектыва.

Героем новай праграмы цыкла будзе наш сучаснік, беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў. Вячаслаў Кузняцоў – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Саюза кампазітараў Беларусі. У сваёй творчасці аўтар таленавіта злучыў традыцыі беларускай музычнай культуры мінулых часоў з сучаснымі прыёмамі пісьма. Кампазітар звяртаецца да нацыянальнага фальклору, у сваіх творах шырока прымяняе інтанацыі і рытмы беларускіх народных песень і танцаў. У праграме прагучаць як вядомыя творы кампазітара, так і спецыяльна напісаныя для канцэрта ансамбля “Класік-Авангард”.

«От истоков до современности. Музыка белорусских композиторов: Вячеслав Кузнецов»