Вольфганг Амадэй Моцарт (1756–1791)
– Сімфонія № 40 соль мінор, KV 550
– Рэквіем рэ мінор, KV 626
XXXIX Фестываль музыкі “Мінская вясна”
“МОЦАРТ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы
Галоўны дырыжор – Вольга Янум
Салісты – Ірына Крыкунова
Ксенія Малахвейчук
Васіль Ліпскі
Антон Карчэўскі
Дырыжор – Аляксандр Анісімаў
***
Моцарту прысвечаны многія тамы літаратуры: музычнай, біяграфічнай, прозы, паэзіі і інш. Выдадзены ўсе яго вядомыя лісты, успаміны сучаснікаў… Але лепш за ўсё пра вялікага кампазітара гаворыць яго музыка.
За чатыры гады да напісання Моцартам “Рэквіема” ён пісаў свайму бацьку Леапольду: “…паколькі смерць (строга кажучы) ёсць сапраўдная канчатковая Мэта нашага жыцця, то я за апошнія некалькі гадоў так добра пазнаёміўся з гэтым сапраўдным, лепшым сябрам Чалавека, што ў яго выяве для мяне няма цяпер не толькі нічога страшнага, але і вельмі шмат заспакойлівага і суцяшальнага!..”
Пры ўсёй папулярнасці музыкі Моцарта “Рэквіем” і Сімфонія №40 былі і застаюцца самымі знакамітымі творамі, якія выйшлі з-пад пяра аўстрыйскага генія класікі.
18 красавіка гэтыя шэдэўры прагучаць у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы і запрошаных салістаў-вакалістаў Ірыны Крыкуновай, Ксеніі Малахвяйчук, Васіля Ліпскага і Антона Карчэўскага.
За дырыжорскім пультам – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.