Шоу Вольгі Калеснікавай
“АД “THE BEATLES” ДА “QUEEN”
Чарговай прэм’ерай спяшаюцца падзяліцца з гледачамі аўтар праекта і рэжысёр – Арцём Еўсіевіч і папулярная, вядомая дзякуючы гучным канцэртным праграмам “Французскі бульвар”, “Шоў у стылі Брадвэй”, “Чорна-белае кіно” яркая выканальніца Вольга Калеснікава.
Ізноў эксперымент, ізноў інтрыга, ізноў за мяжой шаблону… Тэатр і песня, танец і светлавое шоу, жывы гук – усё гэта ў шоу Вольгі Калеснікавай “Ад “The Beatles” да “Queen”. Новая канцэртная праграма не пакіне абыякавымі тых, хто правядзе вечар 30 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.
У суправаджэнні ансамбля салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча і рок-бэнда ў складзе Ігара Бранкоўскага (клавішы), Аляксандра Старажука (ударныя), заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Анцішына (гітара) і Аляксандра Каліноўскага (бас-гітара), Андрэя Казлоўскага (гітара) і Андрэя Кляшчова (саксафон) прагучыць музыка таго часу, калі ў сусветным шоу-прасторы зоркамі першай велічыні былі “The Beatles”, “Queen”, “Depeche Mode”, Элтан Джон, Стынг, Джо Кокер, Адэль, Эмі Уайнхаўс і інш. У гэты вечар Вольгу Калеснікаву падтрымаюць і яе сябры – вакалісты Андрэй Коласаў, Аляксандр Салаўёў, Марыя Іванова, Арцём Пінчук, Вікторыя Ільяш.
Аўтар аранжаванняў і музычны кіраўнік праекта – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.
Чакаем Вас 30 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі на яркае і незабыўнае шоў у канцэрце “Ад “The Beatles” да “Queen”!