Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Песні вятроў”: вакальны ансамбль “Камерата”

Дата: 20.11.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

“ПЕСНІ ВЯТРОЎ”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

вакальны ансамбль “Камерата

Мастацкі кіраўнік – Вольга Вараб’ёва

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы

Галоўны дырыжор – Вольга Янум

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард

Дырыжор – Людміла Каліноўская

Таццяна Бардушка (фламенка)

***

20 лістапада ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках юбілейнага 50-га Фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень” пройдзе творчы вечар мастацкага кіраўніка вакальнага ансамбля “Камерата” Вольгі Вараб’ёвай з прэзентацыяй новага творчага праекта пад назвай “Песні вятроў”.

Упершыню прагучыць маштабнае сачыненне Вольгі Вараб’ёвай для трох калектываў і салістаў – “Сюіта сямі вятроў”. Разам з ансамблем “Камерата” на сцэну выйдуць два філарманічныя калектывы – Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы (галоўны дырыжор – Вольга Янум) і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская).

У канцэрце таксама возьме ўдзел танцорка фламенка Таццяна Бардушка.

“Песні вятроў”: вокальный ансамбль «Камерата»