Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Харавое Ражство ў стылі джаз”: Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь

Дата: 18.12.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка
У праграме:

А.Саўрыцкі – Меса

В.Мішкінис, Р.Томпсан, Ф.Мерк’юры, М.Драніцын, папулярныя апрацоўкі калядных мелодый

Замовіць квіток

“ХАРАВОЕ РАЖСТВО Ў СТЫЛІ ДЖАЗ

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь

Дырыжор – Андрэй Саўрыцкі

***

18 снежня ў Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі “Харавое Ражство ў стылі джаз”.

У новых джазавых аранжаваннях добра вядомыя калядныя мелодыі і традыцыйныя беларускія калядкі напоўняцца яшчэ большай эмацыйнасцю і паэтычнасцю!

Упершыню ў выкананні Акадэмічнага хору прагучыць новы твор дырыжора і кампазітара Андрэя Саўрыцкага “Меса” ў 6 частках для змяшанага хору a capella і саліста-дысканта. Цыкл напоўнены джазавымі гармоніямі і рытмамі, багаты гукавыяўленчымі прыёмамі. Кананічная форма месы ў інтэрпрэтацыі А.Саўрыцкага знаходзіць новы змест, узбагачаны элементамі жанраў госпел і блюз. У праграме: творы В.Мішкініса, Р.Томпсана, Ф.Мерк’юры, М.Драніцына, папулярныя джазавыя апрацоўкі калядных мелодый.

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь – адзін з найстарых харавых калектываў Беларусі, быў утвораны ў 1931 годзе. З 1965 па 2007 гг. нязменным кіраўніком калектыву з’яўляўся народны артыст СССР і Беларусі, прафесар Віктар Уладзіміравіч Роўда. Пад яго кіраўніцтвам была зроблена вялікая колькасць запісаў музыкі розных эпох, стыляў і жанраў. Шматлікія канцэрты, гастролі, удзел у нацыянальных і міжнародных музычных фэстах і конкурсах. У наш час хорам кіруе выхаванец беларускай школы харавога дырыжавання, малады таленавіты кампазітар, аранжоўнік і дырыжор Андрэй Саўрыцкі.

Сярод найболей яркіх праектаў апошняга дзесяцігоддзя – Дысней-тур (2016), World of Hans Zimmer (2018, 2019, 2020, дырыжор Гэвін Грынўэй, Вялікабрытанія), удзел у запісы альбома Rammstein (2019) аднайменнай групы, супраца з кампазітарам Эніа Марыконэ, выступленні з шоу-праграмай “Музыка камп’ютарных гульняў”, “Песні Перамогі” і інш.

«Хоровое Рождество в стиле джаз»: Академический хор Национальной государственной телерадиокомпании Республики Беларусь