Генры Пёрсел (1659–1695) – Уверцюра да оперы “Дыдона і Эней”
Іозеф Гайдн (1732–1809) – “Лонданская” сімфонія №94 Соль мажор “Сюрпрыз”, Hob I: 94
Бенджамін Брытэн (1913–1976) – Серэнада для тэнара, валторны і струнных, ор.31
“ЧЫСТА АНГЛІЙСКАЯ МУЗЫКА”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Салісты – Васіль Ліпскі (тэнар)
Арцём Ляпін (валторна)
Дырыжор – Валерыя Рыбінская
***
Камерны склад Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь прапануе сваім слухачам праграму “Чыста англійская музыка”. У зімовы вечар 31 студзеня ва ўтульнай атмасферы Малой залы філармоніі прагучаць творы выбітных англійскіх кампазітараў Генры Пёрсела і Бенджаміна Брытэна. Кожны з іх адзначыў сабой росквіт англійскай музычнай культуры ў сваю эпоху. Музыканты аркестра і дырыжор Валерыя Рыбінская падрыхтавалі гледачам “Сюрпрыз” – у канцэрце прагучыць Сімфонія № 94 Іозефа Гайдна, вядомая менавіта пад такой назвай. Гэтая сімфонія аўтарства аўстрыйскага кампазітара мае самае наўпростае дачыненне да англійскай музыкі, бо была напісана Гайднам у час яго працы ў Англіі і ўваходзіць у цыкл з 12 “Лонданскіх сімфоній”.