Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Шэдэўры і адкрыцці”: Музычная капэла “Санорус”, салісты – Марыя Гладзікава (сапрана), Паліна Тхай (віяланчэль, Расія), дырыжор – Вячаслаў Ларын

Дата: 19.04.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

І.Гайдн, А.Вівальдзі, Л.Вінчы, Г.Ф.Тэлеман, Ж.Б. де Сэн-Жорж

Замовіць квіток

“ШЭДЭЎРЫ І АДКРЫЦЦІ

Камерны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Музычнай капэлы “Санорус

Галоўны дырыжор – Вячаслаў Ларын

Салісты – Марыя Гладзікава (сапрана)

Паліна Тхай (віяланчэль, Расія)

Дырыжор – Вячаслаў Ларын

***

19 красавіка 2025 года ўнікальную канцэртную праграму падорыць вам заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Музычная капэла “Санорус” пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Вячаслава Ларына. Шэдэўры Іозефа Гайдна і Антоніа Вівальдзі, рэдкія перліны Георга Філіпа Тэлемана і шэвалье Жозэф Балані де Сэн-Жоржа з Гвадэлупы, празванага “чарнаскурым Моцартам”. І сапраўднае адкрыццё – музыка Леанарда Вінчы!

У гэты вечар на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступяць выдатныя салісты – вытанчанае сапрана, салістка Музычнай капэлы “Санорус” Марыя Гладзікава і юная, але вядомая маскоўская віяланчалістка, лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага і Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу “Шчаўкунок” Паліна Тхай, якая выступае з найвядомымі аркестрамі і дырыжорамі ў лепшых канцэртных залах Расіі!

 

«Шедевры и открытия»: Музыкальная капелла «Сонорус», солисты – Мария Гладикова (сопрано), Полина Тхай (виолончель, Россия), дирижёр – Вячеслав Ларин