Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

"Джазавыя вечары ў філармоніі": Джоні О'Ніл (фартэпіяна, вакал)

Дата: 22.10.2017 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз

22 кастрычніка праект «Міжнародны джаз у Менску» сумесна з Белдзяржфілармоніяй запрашае на канцэрт выбітнага джазавага піяніста і спевака Джоні О'Ніла (Johnny O'Neal), ЗША.

Славуты музыкант, чые аншлагавыя канцэрты збіраюць мора захопленых водгукаў па ўсім свеце, упершыню наведае Беларусь. І не з пустымі рукамі! На пачатак восені запланаваны доўгачаканы рэліз новага альбома Джоні О'Ніла. Мінскія меламаны атрымаюць выдатную магчымасць не толькі першымі ацаніць свежы матэрыял, але і набыць дыскі з аўтографам знакамітага імправізатара.

Джоні О'Ніл славіцца рэдкай выканальніцкай манерай, у якой спалучаюцца неймаверная тэхнічная віртуознасць і пяшчотны баладны меладызм. Прыкметны ўплыў на яго творчасць аказалі легенды джаза - Оскар Пітэрсан і Арт Тэйтум. Піяніст, даўно прызнаны сапраўднай абразом неа-бопа, выступаў на адной сцэне і запісваўся з такімі зоркамі, як гітарыст Расэл Мэлоун (Russel Malone) і трубач Кларк Тэры (Clark Terry).

"Джазовые вечера в филармонии": Джонни О’Нил (фортепиано, вокал)