У Менску зноў вее паўночны вецер – ТРАМАНТАНА! Вецер, які нясе абнаўленне ў акустычны клімат беларускай акадэмічнай музыкі. У трэці раз арыгінальны праект, што нарадзіўся ў 2015 годзе па ініцыятыве кампазітара Галіны ГАРЭЛАВАЙ ды ўдарніка Міхаіла КАНСТАНЦІНАВА і быў рэалізаваны кампазітарам ды музыказнаўцам Вячаславам ПЯЦЬКО, прапануе ўвазе філарманічнай публікі толькі лепшыя камерныя навінкі айчынных аўтараў у першакласным выкананні лепшых сталічных музыкантаў.
У канцэрце бяруць удзел: Міхаіл Канстанцінаў (ударныя), Аляксандра Паўлюкавец (фартэпіяна), Іван Блахін (фагот), Лізавета Каваленка (флейта), Валянціна Альшанская (голас), Марына Ільіна (балалайка), Павел Бельскі (гітара), Марына Новак (скрыпка), Кацярына Лабковіч (голас), Аліна Безансон (фартэпіяна), Яўген Гальцоў (фартэпіяна), Сяргей Доўгушаў (голас), Андрэй Цалко (баян), Міхей Насарогаў (перформанс).
У праграме:
В.Воранаў – Саната №4 для фартэпіяна
К.Шымановіч ‑ «Recito» для фагота сола
А.Гуціна – «Музыка ветру для флейты і тыбетскай чашы, што спявае»
А.Атрашкевіч – Вакальны цыкл «Чатыры жаночыя песні» для голаса і балалайкі
Г.Гарэлава – «Сем элегій Лі Бо» для гітары і ўдарных
Л.Сімаковіч – «Веснаванне» для скрыпкі сола
А.Безансон – Вакальны цыкл «Мы развучыліся слухаць цішыню» для голаса, фартэпіяна і ўдарных
В.Войцік – «Рэфлексія і фуга» для фартэпіяна
В.Пяцько – «Павукі» (жахлівая песня) для голаса і фартэпіяна
А.Цалко – «Пакора» / камерны апакаліпсіс для баяна и акцёра
Вядучы канцэрта – Вячаслаў Пяцько