Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Гала-канцэрт Фестывалю песні Ганны Герман

Дата: 21.10.2018 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Установа культуры «Клуб аматараў польскай і беларускай культуры» сардэчна запрашаюць на Гала-канцэрт VII Фестывалю песні Ганны Герман «Эўрыдыка», які адбудзецца 21 кастрычніка 2018 г. а шостай гадзіне вечара на галоўнай сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У праграме канцэрта выступленне лаўрэатаў VII Фестывалю і лаўрэатаў фестываляў мінулых гадоў, узнагароджванне пераможцаў, выступ запрошаных гасцей і членаў журы.

У канцэрце прымуць удзел:

папулярная беларуская спявачка Іскуі Абалян,
вядомы польскі спявак Марэк Раўскі (Польшча),
дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, спявачка Таццяна Дробышава,

салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гелах і Юрый Гарадзецкі,

вядомы польскі кампазітар і піяніст Ежы Дэрфел;

 

пераможцы фестываляў мінулых гадоў:

Галіна Сакольнік – салістка Белдзяржфілармоніі, Гран Пры VI Фестывалю,

Юлія Скурко – Гран Пры III Фестывалю,

Паліна Данская – салістка ваеннага аркестра ў Мінску, 1 прэмія VI Фестывалю,

Яна Карнейчык – прэмія VI Фестывалю;

 

Ганаровыя госці Фестывалю:

Маймуна – беларуская скрыпачка, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
Надзея Бронска – вядомая беларуская выканаўца песень Ганны Герман.

 

Канцэрт пройдзе ў суправаджэнні народнага інструментальнага ансамбля “ARS LONGA”, кіраўнік – Марат Лагутка.

 

Вядучыя канцэрта:

вядучы канала “Культура” беларускага радыё Уладзімір Трапянок і папулярная беларуская актрыса і тэлевядучая Юлія Шпілеўская.

 

Рэжысёр канцэрта – Марына Таварніцкая.

 

Інфармацыя пра фестываль-конкурс www.annagerman.by

 

Запрашаем усіх прыхільнікаў Ганны Герман і ўдзельнікаў Фестывалю на творчую сустрэчу з польскім біёграфам Ганны Герман, аўтарам кніг пра жыццё спявачкі Марыолай Прызван, якая адбудзецца 20 кастрычніка 2018 гадоў а 17.30 у Малой зале Белдзяржфілармоніі.

Уваход вольны.

Гала-концерт Фестиваля песни Анны Герман