Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Clavier-квартэт”

Дата: 07.01.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Традыцыйны Калядны канцэрт у Малой зале Белдзяржфілармоніі абяцае стаць незвычайным і запамінальным. Чатыры вядомых беларускіх піяніста – Наталля Котава, Валерый Баравікоў, Марына Русакова, Сяргей Мікулік – аб’яднаюцца ў своеасаблівы “дуэт у квадраце” і прадставяць новы ансамбль – “Clavier-квартэт”.

Уся праграма складзена з твораў для дзвюх фартэпіяна ў восем рук. Незвычайна, неардынарна, выдатна! Такія ансамблі рэдкая з’ява для філарманічнай сцэны. Нас чакае сапраўдны канцэрт-сюрпрыз!

Музыканты прадставяць вялікую і разнастайную праграму, у якой спалучаюцца бляск і віртуознасць, класіка і рамантызм, пяшчота і запал. Два раяля ў восем рук дэманструюць яшчэ больш магчымасцяў, фарбаў, маштабу і моцы. І, вядома, які Калядны вечар без музычных жартаў і сюрпрызаў!

 

У праграме:

М.Машкоўскі. Бліскучы вальс

Б.Сметана. Саната

А.Глазуноў. Сімфанічная паэма “Мора”

Л. ван Бетховен. “Ода “Да радасці”

П.Чайкоўскі. Урачыстая уверцюра

Г.Свірыдаў. “Завея”

А.П’яцола. Тры танга

М.Вілберг. Фантазія на тэмы з оперы “Кармэн”

«Clavier-квартет»