Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

“Ветразі кахання”: аўтарскі канцэрт кампазітара Дзмітрыя Далгалёва і паэтэсы Валянціны Паліканінай

Дата: 29.03.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Мастацкае слова

"Прапануем вашай увазе аўтарскі канцэрт "Ветразі кахання" кампазітара Дзмітрыя Далгалёва і паэткі Валянціны Паліканінай, прымеркаваны да 25-годдзя іх творчага супрацоўніцтва, з удзелам шырока вядомых, любімых гледачамі эстрадных і драматычных артыстаў.

Дзмітрый Далгалёў – прафесійны кампазітар, аранжыроўшчык, вучань народнага артыста СССР Яўгена Глебава, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных фестываляў і конкурсаў, аўтар шматлікіх папулярных песень.

Валянціна Паліканіна – паэтка, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэмій, аўтар кніг паэзіі, прозы і тэкстаў вядомых песень.

З 1994 года, калі Дзмітрый Долгалёв напісаў першы сумесны раманс на вершы паэткі, аўтарамі створана мноства песень, выканаўцамі якіх з'яўляюцца заслужаныя артысты Беларусі Валерый Дайнека, Надзея Мікуліч, ансамблі "Верасы" і "Песняры", папулярны артыст Украіны Уладзімір Стамаці, заслужаная артыстка Расіі Галіна Ненашева і інш.

Творам аўтараў уласцівы яркая і вобразная сучасная музычная мова, у якой ўплятаюцца элементы мінулага з яго вытанчанасцю і ўзнёсласцю. Аўтары і артысты вядуць своеасаблівы дыялог з гледачамі, ствараючы гарманічную душэўную атмасферу, якая дазваляе слухаць і чуць сэнс музыкі і паэзіі".

Рэдактарскі аддзел Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча

 

“…Дзень адзвінеў няспыннай мітуснёй.

Долу апалі дзённыя размовы, назолы-спрэчкі, тэлефанаванні і турботы.

Цішыня апанавала ноч і перайшла ў раніцу — прыйшоў час музыкі і час стварэння.

Ранішнія імгненні шчодрыя на жыццядайныя ідэі — музыка кампазітара Дзмітрыя Даўгалёва, памножаная на паэтычную стыхію Валянціны Паліканінай мае шансы быць нязмушаным і прыемным сумесным аўтарскім канцэртам пад рамантычнай назвай “ВЕТРАЗІ КАХАННЯ”

У музычным вечары бяруць удзел — народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч,

аслужаныя артысты Беларусі — Валерый Дайнэка, Надзея Мікуліч,

ансамбль “ВЕРАСЫ”, Алег Вінярскі, Наталля Кірыенка, Вольга Калеснікава, Ігар Ляўчук, Алег Сямёнаў, Уладзімір Стамаці.”

Ларыса Сімаковіч

“Песні, песні мае…”: Творчы вечар кампазітара Дзмітрыя Далгалёва і паэтэсы Валянціны Паліканінай