“КАБАЛЕЎСКІ ФЭСТ – 2019”
Да 115-годдзя з дня нараджэння Дзмітрыя Кабалеўскага
У канцэрце бяруць удзел:
лаўрэат міжнародных конкурсаў, піяніст і кампазітар
Васіль Шчарбакоў (Расія)
лаўрэат Усерасійскага конкурсу імя Дзмітрыя Кабалеўскага
Лэйла Казымава (Расія)
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Аляксандр Палякоў
Юлія Архангельская
Канстанцін Арцём
Аляксандр Данілаў
навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Дзіцячай школы мастацтваў г.Дзяржынска, Дзіцячай школы мастацтваў №1 г.Мінска, Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска, Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №15 г.Мінска
Музыказнаўца – Наталія Ганул
У праграме: М.Балакіраў, С.Рахманінаў, А.Хачатуран, Д.Кабалеўскі, Л.Абеліёвіч, П.Падкавыраў, В.Грушэўскі, Г.Гарэлава, А.Безансон, В.Шчарбакоў
“Кабалеўскі фэст — 2019” у Мінску.
Стрыечны ўнук Дзмітрыя Кабалеўскага — расійскі піяніст, педагог і кампазітар Васіль Шчарбакоў ладзіць фэст-імпрэзу не першы раз. Імя “самага дзіцячага” кампазітара савецкай эпохі рэпрэсіўнага часу ачольвае афішу і міжволі вымушае ўзгадваць неаспрэчныя высновы выхавання дзяцей праз слуханне музыкі, закладзеныя Дзмітрыем Кабалеўскім.
Прывабнасці надае шэраг знаёмых імёнаў айчынных музыкантаў.
У фэсце ўдзельнічаюць беларускія выканаўцы — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Палякоў, Юлія Архангельская, Канстанцін Арцём, Аляксандр Данілаў.
У фэсце гучыць беларуская музыка — творы Л.Абеліёвіча, П.Падкавырава, Г.Гарэлавай, А.Безенсон, У. Грушэўскага.
У музычным свяце 16 лютага на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі можна паспяхова “ўдзельнічаць”, не толькі слухаючы, але і разважаючы над музычнай будучыняй беларускіх дзяцей, — рыхтык так, як у свой час гэта зрабілі Б.Бартак і З. Кодаі для венгерскіх дзяцей, стварыўшы сваю нацыянальную канцэпцыю музычнага выхавання.
Плёнам фэсту можа стаць вызначэнне самага “дзіцячага” беларускага кампазітара, стварэнне канцэпцыі новага музычнага свята з самай лепшай айчыннай музыкай, айчыннымі выканаўцамі, нацыянальнымі адметнасцямі і найпрыгажэйшай беларускай мовай, як і разуменне таго, што ў нас ёсць не толькі малая, але і вялікая радзіма!”
Ларыса Сімаковіч