Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

«Сферы гуку»

Дата: 11.05.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

СФЕРЫ ГУКУ

 

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Наталля Сазановіч фартэпіяна

Наталля Кірдань фартэпіяна

 

Музыказнаўца – Вячаслаў Пяцько

 

У праграме: І.С.Бах, В.А.Моцарт, І.Брамс, Ц.Кюі, А.Грачанінаў, Р.Гліэр, С.Рахманінаў

 

"Час вызначаецца праз простыя рэчы.

Ставіць маркеры праз непрыкметныя дэталі: так чытаецца жыццё сучаснікаў і абраны лад  існавання.

Эпоха, не маючы магчымасці разгортвацца ва ўсю моц, сваю магутнасць шчыльна запакоўвае ў малыя формы: звужае берагі культурнага рэчышча ў мэтах захавання сябе і выпешчаных, узгадаваных сабой творцаў — філосафаў, мастакоў, музыкантаў.

Надыходзіць час алюзій,  ціхіх шчырых размоў, тонкіх ліній узаемаразумення — “Шубертаўская” рэальнасць. Рэальнасць квітнее разнастайнасцю камернага музыкавання, ансамблевага сцэнічнага ўвасаблення.  

Канцэрт “СФЕРЫ ГУКУ” 11 мая на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі — адзін са шматлікіх прыкладаў:  запрашэнне да ціхай размовы з класікай — “sacra conversazione” — сакральная размова з  Бахам, Моцартам, Брамсам, Гліэрам, Кюі, Рахманінавым Грачанінавым.

“Sacra conversazione” — яднанне часу і вечнасці, зямной зменлівасці і нябеснай трываласці.

У складзе фартэпіяннага дуэта — дацэнты кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — Наталля Сазановіч і Наталля Кірдань, лаўрэаты XVII Міжнароднага фестывалю-конкурса “Musica Classica”, Міжнароднага фестывалю PIANO DUO XIII, Х Міжнароднага конкурса музыкантаў-выканаўцаў і кампазітараў “Рамантызм: вытокі і далагляды памяці А.Ф.Гнесінай”, дыпламанты Усерасійскага адкрытага конкурсу фартэпіянных дуэтаў “За раялем удвух” імя А.Г. Бахчыева."

Ларыса Сімаковіч

«Сферы звука»