Музычная казка-гульня
“ДЗЮЙМОВАЧКА”
(па аднайменнай казцы Ханса Крысціяна Андэрсана)
А вы любіце гуляць? Уявіце, што перад вамі – новая крама цацак, дзе на палках расстаўлены прыгожыя лялькі. Пэўна, калі вы возьмеце ў рукі адну з іх, вы будзеце гуляць з ёй так, нібы гэта жывы персанаж. Гэтак і цацкі ў нашым уяўленні “ажываюць”, калі трапляюць у рукі да артыстаў.
Вы ўбачыце дзіўна добрую, чароўную, музычную казку пра маленькую дзяўчынку – Дзюймовачку. Пасля цудоўнага з’яўлення на святло любае малянё сустракаецца з хітрай Жабай і яе ленаватым сынам, Жуком-джэнтльменам, Жучкамі-спадарычнамі, клапатлівай Мышшу, багатым Кратом-алігархам, добрай Ластаўкай і, нарэшце, з выдатным Каралём Эльфаў. Дзюймовачцы давядзецца перажыць мноства нечаканых прыгод, але лёс абавязкова ўзнагародзіць дзяўчынку за яе дабрыню.
Гэта казка пра каханне, вернасць і гарачае сэрца, здольнае сагрэць бедную Ластаўку і падпаліць “лёд няшчасцяў” на шляху да сваёй мары.
Аўтар музыкі і лібрэта – Уладзімір Саўчык
Рэжысёр – Таццяна Можар
Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Дзюймовачка, Мама Дзюймовачкі – Ганна Янкоўская сапрана
Вядзьмарка, Ластаўка – Ангеліна Можар сапрана
Жаба, Жучыха-спадарычна №1 – Святлана Еўтух сапрана
Мыш, Жучыха-спадарычна №2 – Галіна Лагунец меца-сапрана
Сын Жабы – Уладзіслаў Штылеўскі тэнар
Жук, Кароль Эльфаў – Дзмітрый Гайдукоў барытон
Крот-алігарх – Максім Абравец барытон
Музычнае суправаджэнне:
лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Лясун фартэпіяна
Андрэй Дзяргай кларнет